- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Наша бяспека – наша жыццё! (Стаўбцоўскі раён)
Штодзень на тэрыторыі Стаўбцоўшчыны працягваецца пажарна-прафілактычная работа. Мабыць, большая частка насельніцтва ўжо звыклася з тым, што да іх у любы момант можа завітаць хтосьці з прадстаўнікоў раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыя, каб яшчэ раз нагадаць пра правілы пажарнай бяспекі. Аднак рэйдавыя мерапрыемствы – гэта не адзіная форма работы Стаўбцоўскіх ратавальнікаў. Так, значная ўвага надаецца і такой форме, як сустрэчы ў працоўных калектывах ці выступленні на сельскіх сходах грамадзян. Вось і на гэты раз ратавальнікі сустрэліся з жыхарамі вёсак Атцэда, Кучкуны і Баханы Заямнаўскага сельвыканкама. Мэта сустрэч зводзілася да самага простага: давесці да кожнага прысутнага думку пра адказнасць за сваё жыццё і жыццё сваіх родных.
-Злоўжыванне алкаголем, курэнне ў пакоі, недагледжаная печка, а часам - пакіданне без нагляду дзяцей – тыя моманты, з якімі мы сутыкаемся амаль кожны дзень, - зазначае намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Герасіменка. – І, на жаль, не заўсёды і не ўсе разумеюць памеры трагедыі, да якой гэтыя самыя моманты могуць прывесці.
Акрамя таго, не губляе сваёй значнасці і пытанне бяспечных паводзін ля вадаёмаў у зімовы перыяд – апошні час пра трагедыі на вадаёмах мы чуем амаль штодзённа.
Канешне, ніхто не спрачаецца, што задача ратавальнікаў – ратаваць чалавечыя жыцці… Аднак самыя ратавальнікі лічаць: лепш наладзіць сваё жыццё бяспечна, каб потым не шукаць вінаватых у тым, што “не паспелі, не выратавалі, не дапамаглі”!