image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Папярэдзіць бяду вельмі важна (Мядзельскі раён)

749

- Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый па – ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, діцячае свавольства з агнём. Пажар у кватэры ці ў доме ў большасці выпадкаў – вынік бестурботнасці і грэбавання элементарнымі правіламі бяспекі, - з гэтых слоў пачалося выступленне начальніка Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэя Анатольевіча Каркоцкага перад адміністрацыяй ўнітарнага прадпрыемства “Санаторый “Нарачанка”.

Падчас сустрэчы Андрэй Анатольевіч нагадаў прысутным некаторыя правілы пажарнай бяспекі, а менавіта: правілы бяспечных паводзін пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электрасетак і электраабсталявання. Нагадаў работнік МНС пра прынцып працы парашковага вогнетушыцеля, распавёў пра ўстаноўку і абслугоўванне аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, а таксама прапанаваў усім прысутным, хто мае смартфоны ўсталяваць на іх мабільны дадатак “МНС Беларусі: Дапамога побач”.

У гэты ж дзень намеснік начальніка па аператыўна – тактычнай рабоце Андрэй Аляксандравіч Матняк сустрэўся з работнікамі магазіна “Універмаг”, дзе падкрэсліў тое, што “не грэбуючы элементарнымі правіламі бяспекі, кожны чалавек у сілах захаваць сваё жыллё, маёмасць і жыццё”.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть