image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Нясумныя гутаркі пра самае галоўнае (Бярэзінскі раён)

691

“Другая маладосць” – так называецца клуб для пенсіянераў, што працуе на базе ДУ “Бярэзінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Яго пастаянна наведвае больш за дваццаць чалавек, сабіраюцца пенсіянеры ў будынку спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву . Тут яны нясумна праводзяць час - займаюцца творчасцю, спяваюць, вядуць гутаркі па інтарэсах.

Візіт выратавальнікаў з акцыяй “Бяспека – у кожны дом!” – ужо звыклае мерапрыемства. Перад пенсіянерамі выступілі Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Віктаравіч Андрыевіч і інспектар прапаганды аддзела. Не сакрэт, што пажылыя людзі - у зоне асаблівай рызыкі. Вінаваціць тут можна парушэнні ў людзей зроку і слыху, праблемы з памяццю, няздольнасць самастойна выправіць недохопы па пажарнай бяспецы ў сваім жыллі. Удзельнікам акцыі паказалі, якія парушэнні могуць прывесці да бяды, прадэманстравалі прафілактычны фільм і займальную прэзентацыю, уручылі буклеты і памяткі. Надзвычай актыўна жанчыны – а іх было большасць – расказвалі пра гора-суседзяў, што марнуюць вольны час з бутэлькай і цыгарэтай. Цікавіліся, чаму такое звыклае дзеянне – пакіданне тэлевізара ў рэжыме “чакання” - можа прывесці да бяды.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть