image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзеля бяспекі…(Мядзельскі раён)

360

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па - ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. Пажар у кватэры ці доме ў большасці выпадкаў - вынік бестурботнасці і грэбавання элементарнымі правіламі бяспекі.

З мэтай правядзення тлумачальнай і прафілактычнай працы работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня сустракаюцца з працоўнымі калектывамі раёна. У ходзе выступленняў перад работнікамі арганізацый і прадпрыемстваў тлумачацца асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі, прыводзіцца трагічная статыстыка пажараў і гібелі людзей ад іх, тлумачыцца адміністрацыйная адказнасць за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў домаўладаннях грамадзян.

Так і 28 студзеня работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі шэраг арганізацый Мядзельшчыны – у гэты дзень начальнік Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Каркоцкі сустрэўся з працоўным калектывам дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі – сад № 4 г.Мядзела”, дзе нагадаў асноўныя правілы бяспекі. Для таго каб адцягнуцца ад сумных статыстычных дадзеных, сярод прысутных была праведзена прафілактычная віктарына, у ходе якой удзельнікі, дзякуючы сваім правільным адказам, змаглі паказаць выдатныя веды ў галіне пажарнай бяспекі. Першы намеснік начальніка аддзела Юрый Іванавіч Вашкінэль сустрэўся з прадстаўнікамі аддзела жыллёва – камунальнай гаспадаркі райвыканкама, а вось намеснік начальніка аддзела па аператыўна – тактычнай рабоце Андрэй Аляксандравіч Матняк наведаў Мядельскае лясніцтва. Не застаўся па – за ўвагай выратавальнікаў і раённы ваенны камісарыят, які ў гэты дзень наведаў намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Алег Слававіч Варабей.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть