image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Вуліца без алкаголю” (Мядзельскі раён).

218

У дзяржаўнай установе адукацыі “Мядзельская сярэдняя школа №1 імя Уладзіміра Дубоўкі” 18 студзеня прайшло раённае спартыўна-масавае мерапрыемства «Вуліца без алкаголю». Прайшло яно ў рамках прафілактычнай акцыі «Маё жыццё», якая, нагадаем, стартавала на Мядзельшчыне яшчэ у верасні 2019 году. А праводзіцца дадзеная акцыя для таго, каб прадухіліць гібель дзяцей на дарозе і ад знешніх прычын, а таксама з мэтай прафілактыкі алкагольнай залежнасці ў падлеткаў.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел навучэнцы трох устаноў адукацыі з Мядзела, а таксама са Сваткаўскага вучэбна – педагагічнага комплекса дзіцячага сада – сярэдняй школы імя Максіма Танка і Слабадской сярэдняй школы імя Адама Гурыновіча. Пачалася акцыя ў актавай зале, дзе прысутныя паслухалі інфармацыю пра тое, якую шкоду нясе алкаголь. Далей капітанам каманд раздалі маршрутныя лісты і пачалася вандроўка па пяці пляцоўках, дзе трэба было выканаць розныя заданні. На творчай пляцоўцы, напрыклад, неабходна было скласці калаж па здароваму ладу жыцця, а вось на прававой хлопцы і дзяўчаты паказалі свае веды ў галіне правоў чалавека і правоў дзіцяці. На станцыі спартыўнай каманды чакала іншае выпрабаванне: неабходна было па аднаму падбягаць да дошкі з шашкамі і рабіць свой ход, а затым вяртацца да сваёй каманды. На бяспечнай пляцоўцы прысутныя ўспомнілі не толькі дзеянні ў выпадку ўзнікнення той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх, але і аб тым, як можна бавіць час, ўступіўшы у рады Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў – пажарных.

Мерапрыемства завяршылася на пазітыўнай ноце і вельмі хочацца верыць, што кожны з тых, хто прыняў удзел у дадзеным мерапрыемствы выбярыць для сябе актыўную жыццёвую пазіцыю, а не жыццё з цыгарэтамі і алкаголем.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть