image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рубрыка “Ганарымся і ахоўваем”: Вытворчы цэх № 6 ТАА “МінскКрышталь” (Бярэзінскі раён)

492

Гэты аб’ект вядомы кожнаму бярэзінцу. Калісьці гэта быў самастойны завод, горадаўтваральнае прадпрыемства, і працавала на ім значная колькасць жыхароў райцэнтра. Зараз жа гэта вытворчы цэх №6 ТАА “МінскКрышталь” – кіруючая кампанія холдынга “МінскКрыштальГруп”. 

Колькасць людзей, што працуе ў дзенную змену – 109, у начную – дзевяць. Аб’ект  мае багатую гісторыю: ён заснаваны ў 1853 годзе мясцовым графам Патоцкім як броварны завод. Будынак быў пабудаваны з цэглы і бутавага каменя на дубовых лагах, без падмурка, які стаіць і цяпер. У 1930-я гады на заводзе пабудавалі электрастанцыю, адкрылі лабараторыю. З 1958 года на заводзе выпускалі сокі і крухмал. Тады ж наладзілі бесперабойны струменевы метад вытворчасці прадукцыі, кругласутачная праца прадпрыемства. Цікава, што спіртзавод перажыў усе сацыяльныя і гістарычныя катаклізмы, але не спыняўся ні пры якіх абставінах.

Дзейнічае ён і цяпер. На яго тэрыторыі захаваўся стары корпус з чырвонай цэглы з вялізнымі вокнамі. Праўда, каб разгледзець будынак бліжэй, вам прыйдзецца дамаўляцца з мясцовымі ахоўнікамі, бо гістарычная пабудова знаходзіцца на тэрыторыі дзеючага прадпрыемства.

Тэхналагічны працэс, што забяспечваецца на прадпрыемстве, мае ў сваім складзе мноства асобных будынкаў. Частка з якіх утрымлівае легкаўзгаральныя рэчывы і змяшчае мноства тэхналагічных апаратаў. Некаторыя шляхі пад’езду да іх – не вельмі зручныя для пажарнага аўтамабіля. Натульна, такі аб’ект патрабуе павышанай увагі да мераў бяспекі. Пры выпадку надзвычайнай сітуацыі сюды гатовы выехаць 12 пажарных аўтамабіляў згодна трэцяму нумару вызаву, устаноўленнаму службай раатвання для гэтага аб’екта. Кіраўніцтва завода выконвае усе рэкамендацыі ратавальнікаў і клапоціцца пра выкананне ўсіх мераў пажарнай бяспекі: пажарныя гідранты і вадаёмы пастаянна правяраюцца, работнікі праходзяць навучанне па пажарна-тэхнічнаму мінімуму. Не разгубіцца ў выпадку надзвычайнай сітуацыі і  добраахвотная пажарная дружына, што створана на заводзе. Рэгулярна тут праходзяць вучэнні ратавальнікаў, інструктажы інжынерных работнікаў, гутаркі з працоўным калектывам. 

“Ганарымся і ахоўваем!” – з поўнай адказнасцю заяўляюць бярэзінскія ратавальнікі пра адзін з самых прыгожых заводаў (зараз  - прамысловы цэх) у нашай краіне.  

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть