image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Не курыце ў ложку – не выпрабоўвайце лёс! (Мядзельскі раён)

405

Нядбайна кінутыя незатушаная запалка, недакурак ад цыгарэты… Многія лічаць гэта фактам, які не заслугоўвае ўвагі. У некаторых людзей настолькі трывала ўкаранілася такая звычка, што яны нават не заўважаюць за сабой гэтага недахопу. Але ці так бяскрыўдныя на самай справе незатушаная запалка або недакурак? На жаль жыццё пераканаўча даказвае, што менавіта з-за неасцярожнасці з агнём падчас курэння часта адбываюцца пажары.

Каб яшчэ раз нагадаць жыхарам Мядзельшчыны аб шкодзе курэння, расказаць і паказаць, да чаго прыводзіць гэтая згубная прывычка 30 лістапада работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з актывістамі Беларускай маладзежнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў - пажарных адправіліся на базар, які знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Крывічы. Размясціўшыся ў самым ажыўлённым месцы ратавальнікі імкнуліся данесці да кожнага, хто праходіў міма інфармацыю аб перавагах жыцця без цыгарэт. Тым, хто пагаджаўся адмовіцца ад курэння, быў прапанаваны выгадны абмен: абмяняць цыгарэту на цукерку. Большасць тых, хто курыць, ахвотна раставаліся з цыгарэтай, аднак сустракаліся і тыя, хто не гатовы былі растацца са сваёй шкоднай звычкай. Але ўсё ж радуе тое, што большасць людзей зусім не сябруюць з такой шкоднай звычкай, як курэнне і ў знак заахвочвання яны атрымалі ў падарунак салодкія прысмакі і сувенірную прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці.

Акрамя “абмену цыгарэты на цукерку” грамадзянам было прапанавана адказаць на пытанні віктарыны па асновах бяспекі жыццядзейнасці, а таксама згуляць у гульню “Дзе логіка?” і выказаць сваё бачанне праблемы неасцярожнага абыходжання з агнём.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть