- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Жыццё адно. Не прапалі яго! (Старадарожскі раён)
Нядбайна кінутыя непатушаныя запалка ці недакурак - многія лічаць гэта не вартай увагі дробяззю. Аднак менавіта неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні - адна з самых распаўсюджаных прычын пажараў. Не для ўсіх прыклады ў “вогненных” зводках статыстыкі становяцца папярэджаннем аб небясьпецы. Горыч і боль выклікае разуменне, што практычна ва ўсіх выпадках гібелі людзей можна было пазбегнуць.
У рамках другога этапу акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» у Старадарожскім раёне праходзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі арганізацый і прадпрыемстваў. Галоуная мэта гэтых выступленняў - нагадаць жыхарам раёна аб смяротнай небясьпецы гэтай пагібельнай звычкі - курыць зручна седзячы ў мяккім і такім гаручым крэсле ці лежачы ў ложку перад сном, непрыкметна засынаючы. Так, першы намеснік начальніка райадзела па надзвычыйных сітуацыях Віктар Вілюха правеў “лікбез бяспекі” для работнікаў сельскай гаспадаркі “Шапчыцы-агра”.
Падчас сустрэчы былі разгледжаны шматлікія пытанні, якія датычацца бяспечнаці грамадзян: правілы карыстання электрычным абсталяваннем, эксплуатацыя катлоў, пячнога ацяплення і газавага награвальнага абсталявання. Асаблівую ўвагу у сваім выступленні ратавальнік надаў праблеме гібелі дзяцей на пажарах па прычыне дзіцячага свавольства з агнём і заклікаў усіх бацькоў быць вельмі ўважлівымі і ні ў якім разе не пакідаць малалетніх зяцей без нагляду.
У канцы сустрэчы усе прысутныя атрымалі буклеты і памяткі, якія яшчэ не раз нагадаюць аб правілах бяспекі.