image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Супрацьпажарны лікбез” для пасажыраў (Мядзельскі раён)

403

Па статыстыцы большасць пажараў у жылых дамах адбываецца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём. Самае распаўсюджанае парушэнне - курэнне ў ложку. Відавочна, цалкам пазбегнуць падобных здарэнняў ніколі не атрымаецца. Аднак знізіць верагоднасць пажару ў побыце цалкам магчыма. Усё, што для гэтага трэба, - простая свядомасць, а таксама дакладнае разуменне таго, як шмат залежыць ад кожнага канкрэтнага чалавека ў гэтым пытанні.

У мэтах папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём у стане алкагольнага ап’янення, а таксама ў рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё” выратавальнікі Мядзельшчыны на працягу трох дней праводзілі “супрацьпажарны лікбез” на аўтавакзале ў г.Мядзел, чыгуначных вакзалах і прыпыначных пунктах раёна. Работнікі МНС сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў – пажарных распавялі жыхарам населеных пунктаў аб шкодзе курэння і алкаголю, прывялі прыклады пажараў, якія забралі чалавечыя жыцці, акцэнтавалі ўвагу на тое, што менавіта курэнне стала прычынай дадзеных вогненных стыхій. Але ўсё ж радуе тое, што большасць людзей зусім не сябруюць з такой шкоднай звычкай, як курэнне і ў знак заахвочвання яны атрымалі падарунак ад выратавальнікаў - сувенірную прадукцыю і памяткі супрацьпажарнай накіраванасці.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть