- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99
- minobl@mchs.gov.by
За бяспеку дзяцей выступаем усе разам (Бярэзінскі раён)
Датычылася яна розных аспектаў выхавання і навучання дзяцей, але ж асноўнай тэмай стала абмеркаванне вынікаў летняй аздараўленчай кампаніі 2019/2020 навучальнага года. Прыняў удзел у калегіі першы намеснік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір Анатольевіч Янчык. Ён ахарактарызаваў становішча ўстаноў летняга аздараўлення ў вобласці як здавальняючае, назваў праблемныя моманты, і зазначыў:
– Пачынаць рыхтаваць летнікі да аздараўленчага перыяду 2020 года пажадана ўжо зараз. Не сакрэт, што вырашэнне некаторых пытанняў супрацьпажарнай бяспекі можа займаць значны прамежак часу. А такія моманты, як інструктажы і навучанне выхавацеляў, забяспечанне вогнетушыцелямі аб’ектаў часта пачынаюць вырашацца толькі ў маі. Гэта няправільна, у маі ўжо позна!
Уладзімір Анатольевіч нагадаў пра пажары ва ўстановах адукацыі вобласці апошніх гадоў, назваў іх прычыны, прадэманстраваў фотаздымкі.
Кіраўнік сферы адукацыі вобласці Таццяна Валянцінаўна Апраніч зазначыла:
– Мы маем справу з жыццем дзяцей, таму патрабаванні ратавальнікаў і работнікаў міліцыі павінны выконвацца ў першую чаргу!
Важную інфармацыю данеслі да прысутных і прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, упраўлення аховы здароўя.