image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Плюс дваццаць тры чалавекі – у нашай маладзежнай арганізацыі! (Бярэзінскі раён)

1081

Захапіць моладзь карыснымі і цікавымі справамі, якімі штогод займаецца Беларуская маладзежная арганізацыя ратавальнікаў-пажарных – такая задача стаіць перад ратавальнікамі.

Так, падчас правядзення акцыі «Моладзь – за бяспеку!» пра карысныя і цікавыя мерапрыемствы маладзежный арганізацыі даведаліся вучні сярэдніх школ аграгарадкоў Паплавы і Богушэвічы Бярэзінскага раёна. Паўтары сотні дзяцей паглядзелі фільм пра дзейнасць арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, самыя актыўныя прынялі ўдзел у віктарыне, а карыстальнікі сацыяльнай сеткі “Вконтакте” далучыліся да групы “МНС Мінскай вобласці”, каб быць на “адной хвалі” з юнымі ратавальнікамі нашай вобласці. Ганаровае ўручэнне пасведчанняў члена маладзежнай арганізацыі – самы, мабыць, хвалюючы момант мерапрыемства. Пасведчанні атрымалі дваццаць тры чалавекі. Усе яны – удзельнікі клубаў юных ратавальнікаў, што працуюць у названых школах.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть