- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Лета ў выдатнай і добрай краіне дзяцінства (Мядзельскі раён)
Лета – выдатная пара адпачынку: весёлых гульняў, паходаў у лес, купання і набыцця задору і добрага настрою. Але, калі паглядзець з другога боку, лета – гэта час, калі небяспека тоіцца ў вадзе, у лесе, на пляжы, на спартыўнай і дзіцячай пляцоўках.
З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, звязаных з узнікненнем пажараў па прычыне дзіцячага свавольцтва з агнём, а таксама гібелі дзяцей на вадаёмах работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях 18 ліпеня наведалі дзетак з унікальнай краіны дзяцінства, якая вось ужо многія гады дорыць незабыўныя ўражанні, добры настрой і сяброўскія адносіны юным жыхарам гэтай краіны. Кожны дзень дзіцяці тут насычаны незабыўнымі падзеямі. Ім няма калі сумаваць, бо “Зубраня” здольны разварушыць нават самага лянівага.
У гэты дзень з маленькімі “зубранятамі” была праведзена гутарка аб правілах паводзін у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, віктарына на супрацьпажарную тэматыку, у якой рабяты прымалі ўдзел з вялікім задавальненнем і энтузіязмам.
Ратавальнікі ж, якія прыехалі “па выкліку”, паказалі як правільна тушыць пажар, а рабяты ў сваю чаргу змаглі “патушыць” умоўнае загаранне. У працяг мерапрыемства дзеці змаглі прымерыць баявое адзенне выратавальніка, пазнаёміцца з прынцыпам работы апарата на сціснутым паветры. На гульнявых пляцоўках хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем і цікавасцю збіралі мазаіку, “спяшылі на дапамогу” на цацачных аўтацыстэрнах, спрабавалі ў крагах вызваліць цукерку ад абгорткі, тым самым змаглі паказаць свой спрыт, знаходлівасць і кемлівасць.