- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Дзень бяспекі на Мядзельшчыне
Ад непрадбачаных сітуацый, на жаль, не застрахованы ніхто. Менавіта таму ў выпадку ўзнікнення пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі неабходна дакладна ведаць, што рабіць. Дапамагчы пры такіх абставінах могуць веды элементарных правілаў бяспекі і граматныя деянні ўсіх без выключэння.
20 сакавіка завяршыўся першы этап прафілактычнай акцыі “День бяспекі. Увага ўсім!”, якая прымеркавана Сусветнаму дню грамадзянскай абароны. У гэты день мерапрыемства на Мядзельшчыне прайшло весела і заўзята. Асобую ўвагу дзятвы і дарослых прывабіла раставая лялька, якая сваім вобразам нагадвала нумары службы выратавання 101 і 112. На гульнявых жа пляцоўках прысутныя з задавальненнем раскладвалі карткі з правільнымі і няправільнымі дзеяннямі ў выпадку ўзнікнення пажару і расказвалі аб тым, чаму менавіта так патрэбна паводзіць у няштатнай сітуацыі. На пляцоўцы “Дапамога побач” работнікі МНС наглядна прадэманстравалі мабільны дадатак, расказалі аб яго магчымасцях і гісторыі стварэння. А вось тэставае заданне ад герояў мультфільма “Чароўная кніга” для кагосьці было цяжкаватым, а другія, наадварот, справіліся з ім вельмі лёгка. Але і тыя, і другія атрымалі задавальненне ад іспыту. За правільныя адказы ўсе прысутныя атрымлівалі сувенірную прадукцыю, размалёўкі з выявамі герояў “Чароўная кніга” і буклеты з дзеяннямі па сігнале “Увага ўсім!”.