image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзецям – размалеўкі і кніжкі, дарослым – карысныя буклеты: як распачаўся першы этап акцыі ратавальнікаў у Беразіно

858

Весела, пазнавальна і актыўна – менавіта так хочацца расказаць пра акцыю “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”, якая прайшла ў Беразіно. На гэты раз “проціпажарнай” камандзе гасцінна расчыніла свае дзверы Бярэзінская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву. Работы хапіла ўсім – і інспектару прапаганды, і юным ратавальнікам  з клуба “Сірэна”, і нават роставай ляльцы-ратавальніку.

Усе  ўдзельнікі акцыі пайшлі дадому з карыснымі падарункамі, але ж атрымаць іх было не так проста: дарослыя з дзецьмі адказвалі на пытанні пра ўласную бяспеку, адшуквалі на малюнку небяспечныя сітуацыі  ў доме, выбіралі на картках сродкі пажаратушэння, расказвалі пра правілы эвакуацыі, малявалі. А яшчэ з задавальненнем фатаграфаваліся з роставай лялькай! За дзве гадзіны мерапрыемства ў акцыі прынялі ўдзел больш сотні бярэзінцаў. Акцыя працягваецца

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть