image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Захаваем у душах памяць пра нашых герояў (Мядзельскі раён)

254
Захаваем у душах памяць пра нашых герояў (Мядзельскі раён)

Дзень Перамогі – свята, якое аб’ядноўвае мільёны людзей. Ён назаўсёды ўпісаны ў гераічны летапіс нашай краіны. Гэтая дата застанецца навечна ў календары, і заўсёды будзе нагадваць пра тыя страшныя падзеі. Гэта свята захоўваецца ў нашых сэрцах і душах як сімвал вялікага гераізму, храбрасці, адвагі, патрыятызму людзей, якія адстаялі мір на зямлі.

Штогод работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях «аддаюць дань памяці і павагі пераможцам», якія падарылі нам свабоду і незалежнасць, прымаючы актыўны ўдзел у святкаванні Дня Перамогі. Гэты год не стаў выключэннем.

З самага ранку святочныя мерапрыемствы разгарнуліся на цэнтральнай плошчы горада Мядзел, дзе афіцэрскі склад аддзела быў задзейнічаны для вынясення штандартаў франтоў, якія вызвалялі Рэспубліку Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

З віншавальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Васільевіч Прановіч, які адзначыў, што на Мядзельшчыне засталося толькі 3 удзельнікі кровапралітнай вайны. Усё іх жыццё – гэта яркі прыклад самаахвярнай любові, адданасці і вернасці Айчыне і свайму народу, узор для пераймання падрастаючаму пакаленню.

Далей слова ўзяў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Гершынавіч Гардон:

–        Мінула 79 гадоў з дня Вялікай Перамогі савецкага народа над фашысцкай Нямеччынай. 4 гады спатрэбілася, каб разбіць злейшага ворага чалавецтва. Мы пражылі гэтыя гады мірным жыццём. Нашы дзеці, унукі вучацца, працуюць, мы самі ствараем сваё жыццё. Са святам Вас, таварышы, усіх благ. Здароўя Вам і Вашым сем’ям, поспехаў ва ўсім жадаю ад імя невялікай колькасці нас – застаўшыхся ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Затым ратавальнікі, прайшоўшы ў святочнай калоне, ўсклалі вянок на брацкай магіле, тым самым ушанавалі памяць загінулых салдат у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть