- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Не дапусціць бяды (Барысаўскі раён)
Да чаго прыводзяць шкодныя звычкі? Як правільна выкарыстоўваць электрапрыборы? Што трэба рабіць пры пажары? Пра гэта і многае іншае даведаліся жыхары Барысаўскага рэгіёна падчас правядзення работнікамі Барысаўскага гаррайаддзела па НС прафілактычнай работы з насельніцтвам.
У цэнтры ўвагі ратавальнікаў – грамадзяне пенсійнага ўзросту, інваліды, сем'і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, а таксама асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Галоўная мэта – дапамагчы гаспадарам выявіць умовы, якія могуць прывесці да пажару, растлумачыць, як ліквідаваць парушэнні і знізіць рызыку ўзнікнення пажару.
У ходзе наведвання домаўладанняў правяраецца супрацьпажарны стан жылля, наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. З жыхарамі праведзены інструктажы аб захаванні правіл пажарнай бяспекі з уручэннем памятак.
«Глядзі, Марк, гэта пажарны апавяшчальнік! Ён ратуе людзей ад пажару!» – распавяла дзяўчынка Даша свайму маленькаму брату.
У ходзе рэйду ратавальнікі растлумачвалі грамадзянам правілы выкліку аварыйна-выратавальных падраздзяленняў і першапачатковыя дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару.
«Для таго, каб бяда не прыйшла ў ваш дом, выконвайце правілы пажарнай бяспекі і нагадвайце пра гэта сваім блізкім», – раяць ратавальнікі.