image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспека пажылых людзей – наш агульны клопат (Бярэзінксі раён)

665

Калі задацца мэтаю акрэсліць вобраз чалавека, які найчасцей становіцца віноўнікам і ахвярай пажару, то найперш мы ўявім сабе чалавека, што злоўжывае спіртнымі напоямі і курыць у доме. І гэта сапраўды так. Есць яшчэ адна катэгорыя людзей з “групы рызыкі”: гэта пажылыя людзі і інваліды. Асаблівасці фізічнага стану, праблемы з памяццю і зрокам, няздольнасць самастойна выправіць недахопы проціпажарнага кшталту ў доме могуць стаць тым самым фатальным фактарам, які здольны прывесці да бяды. 

У рамках акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова наведала Сялібскі і Брадзецкі сельскія клубы. Тут сабраліся мясцовыя жыхары – пенсіянеры і не толькі, каб паслухаць важную для кожнага інфармацыю. Спачатку людзям расказалі пра сігнал грамадзянскай абароны “Увага ўсім!”, потым мы разам адшуквалі парушэнні правілаў бяспекі ва ўсталяванні печкі, адказвалі на пытанні віктарыны, разважалі пра прычыны пажараў. Нялішнім стаў напамін пра правілы карыстання вогнетушыцелем і пра выключную важнасць у кожным доме аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Даволі душэўна прайшлі гэтыя сустрэчы, людзі дзякавалі за мерапрыемства.

IMG_5495.JPG

“Думала, што будзе сумна. А аказалася – мы гулялі і вучыліся адначасова, зусім незаўважна праляцелі сорак хвілін!” – падзялілася сваімі ўражаннямі жыхаркі веска Сяліба Ганна Пятроўна.

IMG_5481.JPG

Ратавальнікі нагадваюць: не грэбуйце простымі правіламі, якія пастаянна нагадваюць ратавальнікі. Паклапаціцеся пра бяспеку ў жыллі пажылых родзічаў: дапамажыце ім адрамантаваць печку, замяніць аварыйныя ўчасткі электраправодкі, усталюйце пажарныя апавяшчальнікі. Нагадайце роднаму чалавеку, па якіх нумарах неабходна тэлефанаваць пры надзвычайнай сітуацыі. Часта простага клопату і неабыякавасці хапае, каб папярэдзіць бяду.   

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть