- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
“Ганарымся і захоўваем”: этнакультурны комплекс “Наносы – Наваселле”
Мядзельскі раён часцей за ўсё асацыіруецца з Нараччу – самым вялікім возерам Беларусі. За свае памеры вадаём называюць “беларусскім морам”. І сапраўды, у пахмурнае надвор’е, калі не відаць працілеглага берага, Нарач лёгка сыдзе за Балтыйскае мора, з усёй яго суровай паўночнай прыгажосцю. А на берагах возера размясціліся шматлікія санаторыі. Але не толькі гэтым адметны раён.
У 2015 годзе на беразе возера Нарач адкрыў свае дзверы этнакультурны комплекс “Наносы – Наваселле” – комплекс, аналагаў якому няма ў Беларусі, месца, куды не сорамна прывезці гасцей і пабываць тут самому.
Чым жа прыкметна гэта месца? Тут можна азнаёміцца з бытам беларусаў, паглядзець на мельніцу і наведаць музеі. Пра гэта мы раскажам падрабязней. І так, пачнём.
Комплекс “Наносы” складаецца з дванаццаці дамоў: дзесяць “сялянскіх” і два 2 “мяшчанскіх”. Уся мэбля ў дамах драўляная, а сцены пакояў дэкарыраваны беларускімі ручнікамі і карцінамі. Як даніна традыцыі галоўнае месца ў доме займае печ: у ёй гатуюць ежу, яна ж і ацяпляе памяшканне. Тут няма мікрахвалёвых печак ці тых самых тэлевізараў, бо ўсё прыбліжана да ўзору XIX стагоддзя.
Тут мы спынім свой разказ пра гэта цудоўнае месца і нагадаем асноўныя правілы “бяспечнай эксплуатацыі” пячнога ацяплення: найперш не трэба забываць, што неабходна пабяліць дымаход – свежая пабелка дае магчымасць хутка выявіць трэшчыны. Не перагравайце печку, а лепш распальваць яе некалькі разоў на дзень. Перад ацяпляльным сязонам неабходна пачысціць дымаход і рабіць гэта да яго заканчэння раз у тры месяцы. Інакш можа загарэцца сажа. Нельга выкарыстоўваць для распальвання печы лёгкія на загаранне вадкасці. Неабходна прыбіць на падлозе перад дзверцамі металічны ліст памерамі не менш чым 50 x 70 сантыметраў.
Можа нападкаць і такая бяда, як атручэнне чадным газам. Каб пазбегнуць гэтага, трэба быць вельмі ўважлівамі пры эксплуатацыі печаў. Чадны газ з’яўляецца, калі паліва поўнасцю не згарэла, а заслонку ўжо закрылі, каб захаваць цяпло. Віноўніцай атручэння ім можа стаць і звычайная газавая калонка, калі ў ёй засмеціцца калонка, што адводзіць дым. Запомніце галоўныя прыкметы такога атручэння: задышка, галаўная боль, галавакружэнне, блытаная свядомасць (альбо яе страта пры высокай канцэнтрацыі газу), млоснасць. Звярніце ўвагу, што большасць вышэй пералічаных прыкмет падобныя на сімптомы пры грыпе, харчовым атручванні і іншых захворваннях. Таму можна і не здагадацца адразу, што прычынай недамагання з’яўляецца менавіта чадны газ.
І так, працягваем…Галоўны набытак комплексу – музеі. Адзіны ў Беларусі музей самавараў, у якім размяшчаюцца 500 экспанатаў, музей хлеба і быту, дзеючы вадзяны млын, музей самагону, музей рэтрааўтамабіляў, стайня.
Этнакультурны комплекс знаходзіцца на касе, якую пакінуў пасля сябе ледавік, утварыўшы возера Нарач і касу - нанос. Першая частка назвы склалася гістарычна. Людзей, якія далучаліся да вёскі называлі навасёламі, а месцы, дзе яны пасяляліся, называлі наваселлем. Так і комплекс далучыўся да дзеючай вёскі і ўзяў падвойную назву «Наносы-Наваселле».
Падчас экскурсій можна даведацца, што ўсе дамы адноўлены па апісаннях уладанняў памешчыкаў пазамінулага стагоддзя.
– Была ў нашых продкаў традыцыя, калі быў гатовы першы вянок (шэраг брусаў) на ноч да іх прывязвалі пеўня. Гэтую традыцыю мы таксама выконвалі. Затым будаваліся сцены, накрываўся дах. Яна ў нас пакрыта дранкай, гэта не стылізацыя – гэта натуральнае дрэва. Нашы продкі пры будаўніцтве хаты закладвалі ў бярвёны «Жыўна срэбра» – ртуць. Мы вырашылі, што бяспечней будзе закласці срэбныя манеты, так беларусы таксама рабілі.
У кожнага доміка, як і ў 19 стагоддзі, ёсць падвор'е – куратнікі. Канцэпцыя такая: калі топіцца печ, можна пайсці ў куратнік, узяць яйка і прыгатаваць сабе сняданак. На падворку ёсць агарод, радыска і укроп, каб можна было дадаць іх у стравы.
У пачатку артыкула мы ўспаміналі пра галоўныя набыткі комплексу – музеі. Зараз крыху падрабязней…
У стайні прадстаўлены тытулаваныя беларускія коннікі і коні з «Белдзяржцырка»: фрызы, эмір, мініпоні, цяжкавоз, спартыўныя латвійцы, беларус – у стайні Наносаў пражывае, адпачывае і трэніруецца 19 коней. Большасць з іх удзельнічаюць у конных паданнях, якія ладзяць для гледачоў. Таксама тут можна ўбачаць каўбойскае шоў, рыцарскі турнір, элементы вышэйшай школы верхавой язды і дзіцячае прадстаўленне.
Музей рэтрааўтамабіляў. У невялікім гаражы “Наносаў” размясціліся дасягненні аўтапрама эпохі СССР: Газ 67, Масквіч 401, Волга Газ 24. Усе дзевяць аўтамабіляў у мясцовым аўтапарку адноўленыя і на хаду.
– Калі казаць пра кожную, то цэлы дзень можна расказваць, – кажа работнік комплексу. – Вось напрыклад гэта – чайка – урадавая машына. Усяго такіх было выпушчана 1200 штук, але затым практычна ўсе аўтамабілі былі пушчаны пад прэс. Засталолся ўсяго пару машын у такім стане як у нас.
А вось інвалідка-маргуноўка. Прыдумалі яе пасля вайны для інвалідаў. І супрацоўнікі ДАІ вельмі дбайна ставіліся да таго, што не інвалід ехаў за рулём. У такім выпадку выпісвалі штраф. Гэта машыну ўспомняць тыя, хто ўважліва глядзеў фільм «Аперацыя« Ы » ці Прыгоды Шурыка».
– Калі памятаеце там міліцыянер падыходзіць да машыны і кажа: «Ну дзе гэты інвалід?» Таму што па правілах павінен быць інвалід за рулём. Гэтая машына адзін у адзін як тая, што здымалася ў фільме, толькі ў нас яна зялёная, а там шэрая.
Музей самавараў. Згадванне пра першыя самавары датуюцца 1740 годам, калі ў аднаго вандроўцы ў багажы выявілі гэты незвычайны прадмет. На двух паверхах музея сабраны драўляныя і электрычныя, нікеляваныя і размаляваныя самавары ўсіх формаў і памераў.
На ўваходзе гасцей сустракаюць «самавары-пеўні» – ва ўсім свеце іх налічваецца 700 экспанатаў. Не кожны музей выстаўляе іх на агляд. Самавар ў выглядзе цягніка, напрыклад, падаграваецца на газе.
Музей побыту і вадзяны млын. Гэты музей разам з вадзяным млынам, як і пакладзена, знаходзяцца на ўскраіне вёскі.
Вадзяны млын - зборны вобраз Беларусі, Літвы, Расіі і Украіны. Аднавіць спрадвечна беларускі млын не ўяўлялася магчымым, таму што млынная справа – сямейная вытворчасць, якая вусна перадавалася ад бацькі да сына.
Печка унікальная, такіх у Беларусi толькі дзве – адна ў Наносах, а другая ў Жыровіцкім манастыры. Унізе яна працуе па прынцыпе рускай печы - на дровах, верхняя частка як духоўка – выграваецца за кошт ніжняй. Адначасова ў гэтую печ можна закласці да 30 хлябоў. Тут жа выпякаюць хлеб для ўнутранага спажывання: вялікі і маленькі, белы, шэры і чорны.
Хлеб пячэцца па старадаўняй рэцэптуры – на заквасцы, а не на дражджах. Закваску рыхтуюць на працягу пяці дзён.
Музей самагонаварэння і 12-метровая вышка
У музеі прадстаўлены розныя самагонныя апараты. На верхавіне музея на вышыні 12 метраў размясцілася назіральная пляцоўка, адкуль адкрываецца цудоўны від на наваколле, на абодва берагі Нарачы і на ўвесь комплекс. А днём у добрае надвор'е з гэтай вышкі бачны нават Вільнюс.
Нетыповы гэта комплекс і тым, што знаходзіцца ўнутры дзеючай вёскі Наносы. Прычым мясцовыя жыхары такім суседствам задаволеныя і ганарацца ім.