image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечная попельніца (Мядзельскі раён)

445

Агонь – гэта стыхія, якая не выбірае да каго прыйсці. Калі полымя выйшла з-пад кантролю, то пакутуюць усе. У чым жа прычына пажараў? А яна самая банальная: неасцярожнае абыходжанне з агнём або халатнасць, пра гэта сведчаць шматлікія прыклады пажараў. Горка ўсведамляць, што ў большасці выпадкаў такія трагедыі адбываюцца па віне курцоў, якія выпіваюць. Сёлета ахвярамі агню на Мядзельшчыне сталі два чалавекі. Усе загінуўшыя не грэбавалі алкаголем.

“Бяспечная попельніца” – конкурс пад такой назвай прайшоў на тэрыторыі Мядзельскага раёна ў рамках акцыі “Не прапальвай сваё жыццё”. На працягу двух тыдняў вучні старэйшых класаў устаноў адукацыі раёна ўвасаблялі свае ідэі ў рэальнасць. На суд журы было прадстаўлена каля дзясятка крэатыўных і “бяспечных” попельніц, якія, як бы недакучліва, агітуюць курцоў як мінімум звярнуць увагу на тое, што неабходна тушыць недакурак, а як максімум – наогул адказацца ад такой шкоднай звычкі, як курэнне.

Асноўная мэта конкурсу – прыцягненне ўвагі людзей да праблемы ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём, бо кожны ведае, але не кожны хоча ўсведамляць той факт, што менавіта нядбайна кінуты недакурак можа абярнуцца вялікай бядой.

Хтосьці з юных канструктараў прапанаваў попельніцы з ракушак, а хтосьці прыбегнуў да дапамогі 3D прынтара і сканструяваў не толькі бяспечныя, але і прыгожыя мадэлі. Кожная з попельніц адлюстроўвае ўсю згубнасць звычкі курэння. Зараз удзельнікаў конкурсу чакаюць дыпломы і падарункі ад выратавальнікаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть