image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Цеплыня для матуль – у дзіцячых работах (Бярэзінскі раён)

376
Напярэдадні Дня маці ў Бярэзінскім раёне быў аб’яўлены сямейны конкурс “Паштоўка бяспекі для мамы”. Наладзілі яго раённыя ратавальнікі ў рамках штогадовай акцыі “Моладзь за бяспеку”, а падтрымалі гэтае пачынанне ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме, рэдакцыя раённай газеты і раённы камітэт ГА “БРСМ”. 

Сем’ям прапаноўвалася падрыхтаваць віншавальную паштоўку ў любой тэхніцы, разам з тым яна павінна быць “з ізюмінкай” - закранаць пытанні бяспекі. Нялёгка было вызначыць пераможцаў, бо ўсе работы выкананы з любоўю і крэатывам.

Па выніках конкурсу дыпломы пераможцаў першай ступені атрымалі сям’я Шпак (малодшая ўзроставая група, ДУА “Яслі-сад №2 г.Беразіно”) і сям’я Ялінскіх (старэйшая ўзроставая група, ДУА “Лешніцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”). Што датычыцца малодшай узроставай групы, то на другім месцы тут сям’я Тарасенка (ДУА “Паплаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”), на трэцім - сям’я Баранавых з ДУА “Яслі-сад №4 г.Беразіно, заахвочвальны прыз атрымае сям’я Крыцкіх, сынок якіх наведвае ДУА “Яслі-сад №7 г.Беразіно”. У старэйшай узроставай групе на другой ступені п’едэстала - сям’я Цюхай (ДУА “Гарэніцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”), на трэцяй – сям’я Захожых (ДУА “Пагосцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”). Віншуем пераможцаў і дзякуй за цеплыню, якую вы перадалі сваімі творамі для дарагіх сэрцу матуль!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть