- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
У цяпле і бяспецы (Мядзельскі раён)
На календары – кастрычнік. За акном – восень, холад, часам дождж. У такі час вельмі хочацца цяпла і ўтульнасці. У гэты перыяд бесклапотна, мабыць, могуць грэцца ўладальнікі добраўпарадкаваных кватэр і тыя, хто выконвае правілы пажарнай бяспекі. Бо як толькі пачынаюць мацнець на вуліцы маразы, выратавальнікі адразу ж фіксуюць павелічэнне колькасці так званых “пячных” пажараў.
Для таго, каб не было праблем з ацяпленнем памяшкання, патрэбна, найперш, правільна складзеная печка. І яна сама, і комін у месцах злучэння з драўлянымі паддашкавымі альбо міжпаверхавымі перакрыццямі павінны мець патоўшчаную цагляную муроўку. Нельга забываць і пра патаўшчэнне сценак печкі. Любая печка павінна мець самастойны падмурак і не прымыкаць да драўляных канструкцый. Паміж імі неабходна пакідаць паветраны прамежак – водступ. На падлозе перад топкай трэба абавязкова пакласці непашкоджаны ліст з негаручага матэрыялу памерам не менш за 50*70 сантыметраў. Падыходы да печкі з боку дзверцаў топкі павінны быць свабоднымі.
Катэгарычна забараняецца выкарыстоўваць пры распальванні печкі бензін. Небяспечна складваць непадалёку ад яе для прасушвання дровы, бо вугалёк, выпаўшы з топкі, можа стать прычынай іх загарання. Варта памятаць, што паленне печы прыводзіць да перагрэву асобных частак. Таму рэкамендуецца цепліць яе не часцей чым 2 – 3 разы на дзень па 1 – 1,5 гадзіны. А за дзве гадзіны да адыходу да сну працэс палення наогул спыніць. Неабходна пастаянна сачыць за тэхнічным станам любога ацяпляльнага прыбора. Паверхні печак і комінаў трэба сістэматычна ачышчаць ад пылу і іншых гаручых адкладанняў. Шлак і попел неабходна высыпаць у спецыяльна адведзенае для іх бяспечнае месца і заліваць вадой. Каб пазбегнуць трэшчын у кладцы, патрэбна чысціць комін ад сажы, якая там назапашваецца, не радзей чым адзін раз у тры месяцы. Неабходна перыядычна правяраць наяўнасць у ім цягі.
З натупленнем маразоў небяспечнае абмярзанне комінаў: яно можа прывесці да парушэнняў вентыляцыі жылых памяшканняў. У зімні час не радзей чым раз у месяц трэба аглядваць іх агалоўкі, каб прадухіліць абмярзанне і закупорванне. Хочацца звярнуць увагу і на паддашкавыя памяшканні. Прычын для загарання там таксама дастаткова: падлога гарышча часта заслана апілкамі ці саломай, на працягу многіх гадоў захоўваюцца старыя рэчы, кнігі, адслужыўшая свой тэрмін мэбля. І побач з гэтым “багаццем” – комін. У лепшым выпадку – патынкаваны і пабелены, у горшым – з трэшчынамі. Дастаткова невялікай іскры і замест дома – папялішча.
Але ці задумваемся мы пра такія дробязі? Ці памятаем мы аб тым, што практычна ў кожнага ў сельскай мясцовасці пражываюць пажылыя сваякі, якім патрэбны ўвага і клопат? Ці клапоцімся мы пра іх бяспеку? Згадзіцеся, прывесці жылы дом у бяспечнае становішча не вельмі складана. І, хто ведае, магчыма, вы сваёй неабыякавасцю прадухіліце чарговыю бяду…