image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Цікава аб сур'ёзным (Молодечненский район)

722

Навошта ведаць правілы бяспекі? Як выклікаць дапамогу пры надзвычайнай сітуацыі? Што рабіць, калі ў доме ўзнік пажар? Чым небяспечныя гульні з агнём? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні атрымалі вучні “Маладзечанскай санаторнай школы-інтэрната для дзяцей з хваробамі касцёва-цягліцавай сістэмы і злучальнай тканіны”. Прафілактычныя “Заняткі бяспекі” у рамках акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці!” трэцяга верасня арганізавалі супрацоўнікі Маладзечанскага ГРАНС.

Як аказалася, дзеці многае ведаюць пра асновы бяспекі жыццядзейнасці. Яны ўпэўнена называлі нумары тэлефонаў службы выратавання “101” і “112”, а таксама нумары хуткай дапамогі, міліцыі, газавай службы. Без памылак усе разам адказвалі на пытанні гульні “Дзе логіка?”. Прагляд фільма “Недзіцячыя гульні” нікога не пакінуў абыякавым. Кожны атрымаў падарункі ад выратавальнікаў, якія дадуць магчымасць на працягу ўсяго навучальнага году памятать пра бяспеку. Але такія заняткі павінны праходзіць і дома, дзе педагогамі будуць бацькі.

Асноўная мэта акцыі – прыцягнуць увагу да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей на пажарах. Бацькі павінны ведаць, што сыноў і дачок ні ў якім разе нельга пакідаць без нагляду. Прадухіляць трагічныя выпадкі за кошт выконвання простых правілаў бяспекі. Толькі сумеснымі намаганнямі мы навучым нашых дзяцей жыць без пажараў і другіх надзвычайных сітуацый.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть