image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Звычайная сустрэча для незвычайных люзей (Стаўбцоўскі раён)

522

У рамках другога этапу акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці!” ратавальнікі Стаўбцоўшчыны працягваюць ажыццяўляць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджванне пажараў і іншых надзвычайных сітуацый сярод насельніцтва.

Адной з вядучых формаў работы ў дадзеным накірунку з’яўляюцца “Урокі бяспекі”, якія праводзяцца на працягу ўсёй акцыі. Вось і на гэты раз ратавальнікі вырашылі правесці такі ўрок, каб яшчэ раз нагадаць пра неабходнасць жыць бяспечна. Аднак слухачамі сталі не зусім звычайныя людзі – маладыя людзі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Ратавальнікі падрыхтавалі для наведвальнікаў аддзялення забаўляльна-навучальную праграму, падчас якой удзельнікі набылі пэўныя веды і, спадзяемся,  назапасілі пазітыўныя эмоцыі. Акрамя таго,  удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі алгарытм дзеяння пры ўзнікненні пажару і правілы карыстання першаснымі сродкамі тушэння. Аднак самым цікавым момантам для прыстных стала  магчымасць прымерыць “сапраўднае аддзенне пажарных”!

Па традыцыі, у канцы сустрэчы кожны з удзельнікаў “Урока бяспекі”  атрымаў на памяць “бяспечны падарунак”. А госці ў  падзяку за  мерапрыемства пачулі ў свой адрас гучнае і дружнае «Дзякуй!»

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть