image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Аб'екты АПК пад пільным кантролем ратавальнікаў! (Нясвіжскі раён)

515

Нясвіжскія ратавальнікі працягваюць маніторынгі пажарнай бяспекі аб'ектаў аграпрамысловага комплексу.

Асаблівую ўвагу інспекцыя нагляду і прафілактыкі надае наяўнасці і іспраўнасці першасных сродкаў пажаратушэння, сістэм пажарнай аўтаматыкі, веданню алгарытмаў дзеяння ў выпадку ўзнікнення пажару, а таксама на якасць вядзення ўсёй неабходнай дакументацыі. Таксама ў рамках маніторынгаў аб'ектаў АПК супрацоўнікі Нясвіжскага РАНС ажыццяўляюць кантроль за дзейнасцю арганізацый, якія маюць ліцэнзію на абслугоўванне сістэм пажарнай сігналізацыі.

Прыемна адзначыць, што практычна ўсе кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый добрасумленна ставяцца да выканання сваіх прамых абавязкаў па забеспячэнню пажарнай бяспекі аб'ектаў. Правёўшы аналіз папярэдніх праверак ратавальнікі бачаць, што кіраўнікі суб'ектаў, на якіх раней былі выяўлены парушэнні норм і правілаў пажарнай бяспекі, максімальна выпраўляюць выяўленыя раней недахопы.

Акрамя праверак ратавальнікі даводзяць да работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый звесткі пра пажары, якія адбыліся з пачатку года на тэрыторыі краіны, Мінскай вобласці і Нясвіжскага раёна, а таксама звяртаюць увагу службовых асоб на няўхільнае выкананне супрацьпажарнага рэжыму.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть