image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечныя канікулы… працяг (Стаўбцоўскі раён)

847

Чарговае мерапрыемства ў рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню!”  ад ратавальнікаў прайшло на гарадскім стадыёне «Юнацтва» г.Стоўбцы.

 

Мерапрыемства ад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, арганізаванае сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме, а таксама сумесна з раённым цэнтрам культуры, было цікавым і насычаным. Традыцыйна ўдзельнікаў акцыі чакалі тэматычныя пляцоўкі, на якіх былі прапанаваныя заданні амаль па ўсіх напрамках бяспечных паводзін. Дарэчы, пляцоўкі з заданнямі выклікалі зацікаўленнасць не толькі ў дзетвары, але і ў дарослых. Асабліва да спадобы прыйшоўся конкурс “Дымакамера” – калі яшчэ будзе магчымасць хоць на некалькі хвілін стаць сапраўдным пажарным і дапамагчы “пацярпелым”?! Канешне, кожны ўдзельнік тэматычных конкурсаў атрымоўваў на памяць і бяспечны падарунак ад арганізатараў.

Акрамя наведвання пляцовак бяспекі, удзельнікі мерапрыемства маглі прыняць удзел і ў гульнявой праграме, якую падрыхтавалі работнікі раённага цэнтра культуры.

Завяршылася чарговае свята бяспекі, па традыцыі, дэманстрацыяй пажарнай тэхнікі і такім чаканым ў гэтыя спякотныя дні “пажарным дожджыкам”.

А акцыя “Канікулы без дыму і агню!” крочыць далей і заклікае праводзіць лета цікава і абавязкова бяспечна!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть