- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Убраць ураджай без страт (Мядзельскі раён)
Адной з найбольш важных задач для работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях у летні перыяд з'яўляецца папярэджанне пажараў на збожжаўборачнай тэхніцы, а таксама ў месцах нарыхтоўкі і захоўвання збожжавых культур.
У сувязі з гэтым ў Мядзельскім раёне арганізоўваюцца рэйдавыя мерапрыемствы месцаў уборкі, перапрацоўкі і захоўвання ўраджаю, падчас якіх ратавальнікі ў чарговы раз нагадваюць патрабаванні пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі камбайнаў і іншай збожжаўборачнай тэхнікі, дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару, указваюць на неабходнасць укамплектаванасці сельскагаспадарчай тэхнікі вогнетушыцелямі, а таксама іншымі сродкамі супрацьпажарнай абароны і іх спраўнасць, наяўнасць супрацьпажарнага інвентару, паказваюць на абавязковасць выканання правілаў пажарнай бяспекі кожным работнікам сельскагаспадарчай сферы.
– Збожжаўборачныя камбайны неабходна забяспечыць першаснымі сродкамі пажаратушэння з разліку не менш як 2 парашковымі вогнетушыцелямі з масай вогнетушачага рэчывы не менш за 8 кілаграм кожны, 2 штыкавымі рыдлёўкамі, 2 швабрамі, адным супрацьпажарным палотнішчам, а таксама скрыняй з пяском аб'ёмам не менш за 0,5 м3. Скрыня з пяском можа быць заменена двума дадатковымі парашковымі вогнетушыцелямі.
Кіроўца аўтамабільнага транспартнага сродку з рухавіком унутранага згарання, заняты на ўборцы, транспарціроўцы і нарыхтоўцы збожжавых і грубых кармоў, павінен своечасова чысціць паверхню рухавіка, калектара, выхлапной трубы, іскрагасільнікаў ад пылу, нагару. Прымяненне агню для выпальвання пылу не дапускаецца. На тарфяніках сельскагаспадарчага выкарыстання размяшчэнне заправачных пунктаў, пляцовак для рамонту і стаянкі тэхнікі не дапускаецца. Перамяшчэнне збожжаўборачнай тэхнікі неабходна праводзіць групамі з забеспячэннем суправаджэння пажарнай аварыйна-выратавальнай альбо прыстасаванай для тушэння пажару тэхнікай. Дапускаецца перамяшчэнне збожжаўборачнай тэхнікі па адной адзінцы ў мэтах правядзення рамонту і тэхнічнага абслугоўвання, пры гэтым адзінкі тэхнікі павінны быць ўкамплектаваны першаснымі сродкамі пажаратушэння ў поўным аб'ёме, – адзначаюць работнікі МНС.
Акрамя гэтага з работнiкамi аграпрамысловых прадпрыемстваў праводзяцца супрацьпажарныя інструктажы.