image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Уборка ўраджаю без здарэнняў (Мядзельскі раён)

784
Уборка ўраджаю без здарэнняў (Мядзельскі раён)

Падчас уборкі ўраджаю ў напружаным рэжыме працуюць не толькі камбайнеры, але і кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў. На першы план выходзяць пытанні пажарнай бяспекі і задачы па яе забеспячэнню. Як правільна арганізаваць працу, каб не дапусціць надзвычайных сітуацый, распавёў начальнік Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васіль Васільевіч Кузьмянок.

– Васіль Васільевіч, якія прафілактычныя мерапрыемствы праводзяць работнікі МНС у перыяд уборкі ўраджаю?

–У перыяд уборкі работнікі МНС актыўна праводзяць маніторынгі стану пажарнай бяспекі месцаў уборкі і захоўвання ўраджаю. У першую чаргу трэба падрыхтаваць людзей, каб яны працавалі ў адпаведнасці з патрабаваннямі правіл пажарнай бяспекі. Для гэтага з працаўнікамі сельскай гаспадаркі праводзяцца прафілактычныя гутаркі і інструктажы, тлумачыцца парадак дзеянняў у выпадку загарання збожжаўборачнай тэхнікі, хлебных масіваў і скірдаў. Пільная ўвага надаецца праверцы ўкамплектаванасці збожжаўборачнай тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння.

– Як правільна арганізаваць працу, каб сабраць ураджай своечасова і без здарэнняў?

–Яшчэ да пачатку ўборачнай кампаніі кіраўнік аб'екта павінен прызначыць адказных за падрыхтоўку ўборачных машын, правядзенне супрацьпажарнага інструктажу камбайнераў, трактарыстаў і машыністаў сушыльных комплексаў па захаванні правіл пажарнай бяспекі ў перыяд уборкі збожжавых і нарыхтоўкі грубых кармоў. А яны, разам са службовымі асобамі, якiя прыцягваюцца да ўборкі ўраджаю, павінны прайсці падрыхтоўку па праграме пажарна-тэхнічнага мінімума.

У абавязковым парадку неабходна забяспечыць кругласутачную ахову складоў грубых кармоў і збожжа, прыняць усе меры, каб выключыць магчымасць доступу на тэрыторыю старонніх асоб. У вартаўнікоў і іншых работнікаў гаспадаркі павінна быць магчымасць бесперашкоднага выкарыстання сродкаў сувязі. Каб выключыць ўзнікненне надзвычайнай сітуацыі ў месцах уборкі збожжавых павінна быць арганізавана дзяжурства членаў добраахвотных пажарных дружын (каманд), забяспечаных пажарнай аварыйна-выратавальнай ці іншай прыстасаванай для тушэння пажару тэхнікай і трактарам, абсталяваным плугам. Прыстасаваная тэхніка павінна быць забяспечана вадой, помпай і першаснымі сродкамі пажаратушэння (дапускаецца дзяжурства пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі).

– Якія асноўныя патрабаванні прад'яўляюцца да тэхнікі?

– У першую чаргу рэкамендую збожжаўборачныя камбайны забяспечыць першаснымі сродкамі пажаратушэння з разліку не менш як 2 парашковымі вогнетушыцелямі з масай вогнетушачага рэчывы не менш за 8 кілаграм кожны, 2 штыкавымі рыдлёўкамі, 2 швабрамі, адным супрацьпажарным палотнішчам, а таксама скрыняй з пяском аб'ёмам не менш за 0,5 м3. Скрыня з пяском можа быць заменена двума дадатковымі парашковымі вогнетушыцелямі.

Кіроўца аўтамабільнага транспартнага сродку з рухавіком унутранага згарання, заняты на ўборцы, транспарціроўцы і нарыхтоўцы збожжавых і грубых кармоў, павінен своечасова чысціць паверхню рухавіка, калектара, выхлапной трубы, іскрагасільнікаў ад пылу, нагару. Прымяненне агню для выпальвання пылу не дапускаецца. Неабходна своечасова чысціць ад намотанай саломістай масы бітэры, саломанабівацелі, транспарцёры, падборшчыкі, шнэк, і іншыя дэталі і вузлы камбайнаў, ўборачных машын.

На тарфяніках сельскагаспадарчага выкарыстання размяшчэнне заправачных пунктаў, пляцовак для рамонту і стаянкі тэхнікі не дапускаецца. Перамяшчэнне збожжаўборачнай тэхнікі неабходна праводзіць групамі з забеспячэннем суправаджэння пажарнай аварыйна-выратавальнай альбо прыстасаванай для тушэння пажару тэхнікай. Дапускаецца перамяшчэнне збожжаўборачнай тэхнікі па адной адзінцы ў мэтах правядзення рамонту і тэхнічнага абслугоўвання, пры гэтым адзінкі тэхнікі павінны быць ўкамплектаваны першаснымі сродкамі пажаратушэння ў поўным аб'ёме.

– Якія патрабаванні пажарнай бяспекі неабходна выконваць пры ўборцы збожжавых культур і грубых кармоў?

Склады грубых кармоў на тэрыторыі вытворча-гаспадарчага комплексу неабходна размяшчаць на спецыяльна адведзенай пляцоўцы, апаханай паласой шырынёй не менш за 3 метры, на адлегласці 15 метраў ад скірдаў, стагоў, а кожная асобная сцірта павінна мець ахоўныя палосы на адлегласці 5 метраў ад яе заснавання.

Разрывы паміж асобнымі штабялямі, падстрэшкамі або сцірты павінны быць не менш за 20 метраў.

Штабялі, навесы і сцірты дапускаецца размяшчаць парамі, пры гэтым разрывы паміж штабялямі, навесамі і сціртамі ў адной пары павінны складаць не менш за 6 метраў, паміж суседнімі парамі - не менш за 30 метраў. У разрывах паміж двума парамі скірдаў павінна быць праараная паласа шырынёй не менш за 4 метры.

Адлегласць ад скірдаў, навесаў і штабялёў грубых кармоў да лініі электраперадачы павінна быць не менш за 15 метраў, да дарог - 20 метраў, да будынкаў, збудаванняў - не менш за 50 метраў, да межаў ляснога масіва - не менш за 100 метраў.

Тут неабходна таксама памятаць, што не дапускаецца праца зернесушыльных комплесаў без аўтаматыкі кантролю працэсу гарэння, тэмпературы агента сушкі, нагрэву збожжа і датчыкаў ўзроўню. Трэба забяспечыць пастаянны кантроль за спраўным станам выпускных механізмаў, не дапускаць іх засмечанне. Пры кругласутачнай працы сушылкі забяспечыць вызваленне шахт ад збожжа, ачыстку і агляд шахт, паветраразмеркавальных прылад і выпускных механізмаў не радзей за адзін раз на 10 дзён. Забяспечыць уборку памяшканняў зернесушылак, якія прызначаны для размяшчэння цеплагенерыруючых апаратаў ад гаручых адходаў і адкладанняў не радзей як два разы на змену.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть