image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пажар, паваленыя дрэвы, адключэнні электрычнасці… Наступствы стыхіі ў Бярэзінскім раёне

616

Раніцай у нядзелю 14 чэрвеня ў адным з сельскагаспадарчых будынкаў ААТ “Месціна” здарыўся пажар. Падчас навальніцы маланка ўдарыла ў электрычны шчыт ангара для тэхнікі, першымі пачалі гарэць гумавыя шыны. Пад пагрозай агню аказалася тэхніка. Сітуацыю пагаршаў моцны вецер. Агонь заўважыў вартаўнік, які абыходзіў тэрыторыю. Ён патэлефанаваў кіраўніку прадпрыемства і ў пажарную. Да прыбыцця ратавальнікаў мужчыны разам спрабавалі справіцца з пажарам: добра, што яны дакладна ведалі правілы карыстання вогнетушыцелем. Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі пажар, тэхніка пашкоджанняў не атрымала.

Падобныя ўзгаранні цяжка прадбачыць. Служба ратавання нагадвае: пры пажары, не марудзячы, тэлефануйце па нумары 101 ці 112. Што датычыцца дадзенага пажару, то не апошнюю ролю ў выратаванні каштоўнай уборачнай тэхнікі адыграла тое, што работнікі гаспадаркі не разгубіліся і змагаліся з агнем пры дапамозе важнага першаснага сродка пажаратушэння – вогнетушыцеля.

Стыхія пакінула пасля сябе значны след: вецер часткова зняў шыферны дах з МТФ в.Якшыцы, пашкоджаны дах і МТФ в.Сяліба. Без электраэнергіі стыхія пакінула ў тую ноч 38 населеных пунктаў, некалькі малочна-таварных фермаў: прычынай сталі паваленыя на лініі электрапередач дрэвы. Работнікі аварыйнай брыгады раённых электрасетак неадкладна прыступалі да аднаўленчых работ.

Памятайце: пры наступленні навальніцы не выходзьце на вуліцу, адключыце ўсе электрапрыборы, закрыйце вокны. Калі навальніца і моцны вецер заспелі вас на вуліцы, трымайцеся далей ад рэкламных шчытоў, высокіх дрэў, ліній электрапередач. Тэрмінова хавайцеся ў бліжэйшым будынку.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть