image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лета павінна быць бяспечным (Мядзельскі раён).

387

Настаў час школьных канікулаў. Хтосьці з дзяцей адправіўся адпачываць у летнія аздараўленчыя лагеры, хтосьці застаўся ў горадзе, ну а хтосьці паехаў у вёску да бабулі з дзядулем. Але і тут нельга забываць пра правілы бяспечных паводзін. Вада, кляшчы, джаланосныя насякомыя, змеі і многае іншае – чаго ў сельскай мясцовасці толькі не сустрэнеш? З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей 12 чэрвеня адбылася сустрэча работнікаў Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія прыехалі на адпачынак ў вёску Дзягілі да сваіх бабуль з дзядулямі. А сабраліся ўсе ў сельскім Доме майстра.

Што такое надзвычайная сітуацыя? Якія небяспекі могуць паўстаць у грамадскіх месцах і ў транспарце, у жыллі і на прыродзе? Якую небяспеку нясуць дзікія і бяздомныя жывёлы? Гэтыя і многія іншыя пытанні работнікі МНС паспрабавалі разгледзець з дзецьмі падчас “бяспечнай гутаркі”. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі выступленне, расказвалі цікавыя гісторыі, задавалі самі і адказвалі на пытанні па асновах бяспекі жыццядзейнасці. У завяршэнні сустрэчы рабяты атрымалі ад выратавальнікаў памятныя падарункі.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть