image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вада і дзеці – небяспечнае суседства (Бярэзінскі раён)

881
Хутка да вадаемаў пацягнуцца людзі, каб прыемна адпачыць і аздаравіцца. Штогод у нашай краіне  некалькі дзясяткаў чалавек гіне на вадзе, і горш за ўсе тое, што па неабачлівасці бацькоў ахвярамі вады становяцца і дзеці. Прычыны тут розныя: і свавольства дзяцей, і іх неасцярожнасць, і пакіданне іх дарослымі без пільнага нагляду. 

Што датычыцца Бярэзінскага раёна, то яго жыхары дагэтуль памятаюць выпадак гібелі 13-гадовага хлопчыка, вучня гарадской школы. Бяда здарылася напярэдадні летніх канікулаў у 2017 годзе. Дзіця разам з сябрам вырашылі пакатацца на “тарзанцы” – самаробным збудаванні для гойдання над вадой. У пэўны момант рукі аслабелі і хлопчык паляцеў у ваду… За мінулы летні перыяд, па інфармацыі раённай службы ратавання людзей на вадзе, удалося дапамагчы тром падлеткам, якія трапілі у небяспечную сітуацыю падчас купання ў зоне гарадскога пляжа.

Ратавальнікі нагадваюць усім бацькам: летні час – перыяд павышанай рызыкі для дзяцей. Чаму – няцяжка здагадацца: дзеці стараюцца заняць вольны час максімальна цікавымі гульнямі. Хтосьці сядзіць пераважна перад камп’ютарам, а камусьці па душы актыўныя гульні. Што датычыцца вадаёмаў, то яны вабяць усіх дзяцей без выключэння. Памятайце: неабходна цверда забараніць дзецям хадзіць да вады адным. Раскажыце, якая небяспека тоіцца ў водных забавах. Строга спыняйце свавольствы дзяцей на вадзе, а пры сумесным адпачынку не выпускайце з поля зроку дзіця ні на хвіліну. Дашкольнікі і наогул павінны знаходзіцца ў вадзе на адлегласці выцягнутай рукі ад вас. Выратавальны жылет – добры памочнік для вашага дзіцяці. Па-першае, вам самім спакайней, і надзея на ратаванне дзіцяці пра непрадбачнай сітуацыі на вадзе – значная.

Адпачывайце разам, будзьце пільныя, і тады самыя лепшыя летнія дні нішто не азмрочыць!

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть