image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзе неасцярожнасць, там і бяда (Бярэзінскі раён)

506

Сапраўднае гарачае лета не вельмі спяшаецца радаваць нас цеплынёй, і відавочна, што ў халоднае надвор'е домаўладальнікі ў прыватным сектары топяць печы. У халады печ – сапраўдная душа жылля! Аднак з-за парушэнняў нормаў пажарнай бяспекі пры яе эксплуатацыі нярэдка гараць хаты і адбываюцца выпадкі гібелі людзей у агні. 40 працэнтаў пажараў у Бярэзінскім раёне ў гэтым годзе адбыліся з-за парушэння людзьмі правілаў эксплуатацыі печы. Так, у аграгарадку Лешніца гарэў хляўчук, у весцы Журавок – нежылы дом. У аграгарадку Капланцы з-за недастатковай супрацьпажарнай раздзелкі загарэўся дом, а праз некаторы час у тым жа населеным пункце гарэла гаспадарчая пабудова. З-за перанакалу печы ў Беразіно загарэлася лазня, а ў садовым таварыстве “Гурэшчына” – лазня. У весцы Костаўшчына растапліванне печкі закончылася пажарам, апекі атрымалі пенсіянеры.

Каб не прыйшлося прасiць дапамогі па тэлефоне 101, не адкладвайце рамонт печкі. Пачніце яго сёння ж!

Памятайце:

– у печы не павінна быць расколін і шчылін, а комін павінен мець добрую цягу і быць пабелены вапнавым растворам. Робіцца гэта для таго, каб на белым фоне можна было заўважыць якія з'яўляюцца з часам расколіны;

– у ацяпляльны сезон ачышчайце комін ад сажы адзін раз у 3 месяцы;

– печ і дымавая труба ў месцах злучэння з драўлянымі перакрыццямі павінны мець патаўшчэнне цаглянага мура – разделку;

– каб вуглі, што выпалі з печкі, не прывялі да пажару, прыбіце перад топкай на драўляным падлозе металічны ліст памерамі 50х70 см;

– ні ў якім разе не выкарыстоўвайце пры падпалцы лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці;

– не пакідайце адчыненымі топачныя дзверцы і топячы печ без нагляду, гэта прамы шлях да пажару;

–трымайце не менш як за паўтары метры ад печы вопратку, мэблю, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы;

– попел і перагарэлае вуголле выкідвайце не бліжэй за 10 метраў ад будынкаў;

– не пакідайце без нагляду печку, што топіцца, і не дазваляйце дзецям самастойна іх растопліваць.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть