image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мой дзед – мой герой (Старадарожскі раён)

786

Вайна…Гэта гора, слёзы.Яна пастукала амаль у кожны дом, прынесла бяду, закранула лёсы многіх сямей. З кожнай сям’і сышлі на фронт бацькі і дзеці, мужы, бабулі і дзядулі, браты і сёстры… Тысячы людзей выпрабавалі жудасныя пакуты, але яны выстаялі і перамаглі. Перамаглі ў самай цяжккай з усіх войнаў, перанесяных дагэтуль чалавецтвам. І жывыя яшчэ тыя людзі, якія ў найцяжкіх баях абаранялі Радзіму. Вайна ў іх памяці усплывае самым страшным гаротным успамінам.

Як распавядае Андрэй Юревіч, намеснік начальніка Старадарожскага районнага адзела па надзвычайным сітуаціям. Вайну я бачыу толькі ў кіно і чытаў пра яе ў кнігах. Але самымі яскравымі і праудзівымі ў маёй памяці на ўсё жыццё сталі апавяданні пра вайну маяго дзядулі.Бо Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі след у гісторыіі нашай сям’і.

Мой дзед па мацінай лініі, Малашук Іван Дзмітрыевіч, у вайну быў партызанам, атрымау Ордэн Айчыннай вайны, медалі “За вызваленне Варшавы”і “За ўзяцце Берліна”. Нарадзіўся ён ў 1923 годзе ў вёсцы Прусы. Вайна напаткала яго ў дзяцінстве. Усе дарослыя мужчыны пайшлі на фронт, а жанчынам і дзецям давялося клапаціцца аб калгаснай гаспадарцы. Іван даглядаў маладога коніка. Менавіта той жа жарэбчык і прадвызначыў далейшы лёс хлопца.

Калі ў вёску прыйшлі немцы, то ў Івана прыбавілася работы. Яны застаўлялі хлопца то ў лес па дровы з’ездзіць, то ў суседнюю вёску за харчаваннем. Усюды ён быў, шмат чаго бачыў. Гэта яго становішча выкарысталі партызаны: Іван стаў сувязным у партызанскім атрадзе, які ўзначальваў А.І. Шуба. Шмат разоў ноччу перавозіў на коніку партызан, часта перадаваў лістоўкі ад іх, расказваў апошія навіны Інфармбюро, нават тыднямі не бываў дома. А калі немцы пачалі збіраць маладых і здаровых людзей на прымусовыя работы ў Германію, Івану наогул давялося пайсці ў лес.

         Але нядоўга ён партызаніў: трапіў у палон. Нехта з аднавяскоўцаў прывёў нямецкі атрад на месца стаянкі партызан. Многа хто ў тым баі загінуў… Спачатку Івана завезлі ў вёску Даколь Глускага раёна, дзе базіраваўся нямецкі гарнізон, затым ў бабруйскую турму, дзе пасялілі 50 чалавек у звычайную хату. Днём палонныя будавалі дарогу, ўначы спалі стоячы, абапіраючыся адзін на аднаго. Гэта працягвалася каля шасці месяцаў. Потым зноў сталі адбіраць людзей для вывазу ў Германію. Іван апыніўся ў іх ліку. Калі палонных пачалі садзіць у цягнік, хлопец, скарыстаўшыся мітуснёю, нырнуў пад вагон і пабег. На гэты раз яму не пашанцавала. Праз два кіламетры яго злавілі. Пасля гэтага Івана адправілі ў лагер “Азарычы”. У хуткім часе нашы самалёты пачалі бамбіць лагер, шмат палонных збегла. Іван не паспеў. Усіх, хто застаўся, сабралі і павялі ў лес. Аховы было няшмат, і Іван са сваімі сябрамі (у лагеры было шмат аднавяскоўцаў) змог уцячы. Доўга блукалі яны па незнаёмых мясцінах, пакуль не напаткалі мясцовых партызан. Яны накіравалі Івана ў райваенкамат, адтуль у горад Кіраў Смаленскай вобласці, у запасны полк, дзе засвоіў навыкі кулямётчыка. Затым хлопец трапіў на фронт. Спачатку Іван быў сувязістам у штабе батальёна. Але ваяваў нядоўга. Хутка яго батальён папаў пад артналёт. Хлопец быў паранены і кантужаны. “Калі пачалася бамбёжка, я ўпаў і прыціснуўся да зямлі, - успамінаў Іван Дзмітрыевіч. - Вакол узрываліся бомбы, але мяне не чапляла. А потым раптам усё сціхла. Як потым расказваў таварыш, які мяне выратаваў, пасля бамбёжкі ён, сувязны паміж штабам і палявымі камандзірамі, спяшаўся на заданні. Ідзе і бачыць, што зямля шавеліцца. Пачаў яе разграбаць і знайшоў мяне ляжачага без прытомнасці. Калі б ні Кулявец Косця з вёскі Рухава, застаўся я б там ляжаць…”

Два тыдні Іван нічога не чуў, не мог і слова сказаць. Але ўсё выжыў і пайшоў далей. 9 мая 1945 года сустрэў на Эльбе. Але да хаты вярнуўся толькі ў красавіку 1947 года.

Калі прыйшоў з вайны, уладкаваўся на працу ў саўгас, ажаніуся. За добрасумленную працу ўнагароджаны медалём “Ветэран працы”. Іван Дзмітрыевіч выгадаваў двух сыноў, быў клапатлівым дзядулей для васьмі ўнукаў, у тым ліку і для мяне.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть