image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Для юных і дарослых (Мядзельскі раён)

996

Як вядома, лепшым спосабам барацьбы з небяспечнай сітуацыяй з'яўляецца папярэджанне такой сітуацыі. У цяперашні час наспела жыццёвая неабходнасць развіцця культуры асабістай бяспекі і ў прыватнасці культуры бяспекі жыццядзейнасці.

Навучанне мерам пажарнай бяспекі з'яўляецца найбольш даступным і дзейсным напрамкам ў забеспячэнні абароненасці грамадзян, маёмасці, грамадства і дзяржавы ад пажараў і праводзіцца з мэтай інфармавання іх па месцы жыхарства, вучобы, працы.

У цяперашні час у правядзенні супрацьпажарнай прапаганды выкарыстоўваюцца вусная, друкаваная, наглядная прапаганда, прапаганда праз сродкі масавай інфармацыі. Але ж выратавальнікі не спыняюцца на дасягнутым і заўсёды шукаюць новыя, крэатыўныя формы і метады данясення “бяспечнай” інфармацыі да насельніцтва.

Вулічнае мастацтва можа не толькі выглядаць прыгожа, але і прымусіць задумацца аб бяспецы. Першае графіці супрацьпажарнай накіраванасці з’явілася на тэрыторыі Мядзельскага раёна ў 2017 года і ўпрыгожыла сцяну жылога шматпавярховага дома па вуліцы Школьнай у горадзе Мядзел. Менавіта так Мядзельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадаў жыхарам і гасцям горада нумары службы выратавання і аб тым, што правілы бяспекі неабходна выконваць усюды і заўсёды.

Месца выбрана не выпадкова: побач знаходзяцца школа і дзіцячыя садкі, гандлёвы дом і жылыя шматкватэрныя дамы, а таксама самая ажыўлёная аўтамабільная дарога Мінск – Маладзечна – Нарач, па якой штодня праязджаюць не толькі жыхары Мядзельскага раёна, але і іншых рэгіёнаў Беларусі і замежных суседзяў.

Наступнае графіці з’явілася ў 2019 годзе ва ўстанове адукацыі “Нацыянальны дзіцячы аздараўленча – адукацыйны цэнтр “Зубраня”. Тут героі мультфільма “Чароўная кніга” нагадваюць “жыхарам краіны дзяцінства”, як трэба дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару.

Адной з новых форм давядзення інфармацыі стала брэндаванне астановачных пунктаў. У 2019 годзе на Мядзельшчыне з’явіліся адразу два “бяспечныя” прыпынкі грамадскага транспарту

У ліпені на астановачным прыпынку ў курортным пасёлку Нарач размясціліся героі мультфільма “Чароўная кніга”, якія “нагадваюць” жыхарам населенанга пункта аб тым, что “вадаём – не месца для гульняў” і аб тым, что ў выпадку ўзнікнення пажару неабходна тэлефанаваць у службу выратавання па нумары 101 ці 112.

На астановачным пункце ў вёсцы Камарова, што на Мядзельшчыне, размясціліся героі карыкатуры, якія нагадваюць аб тым, што “Першай справай пры пажары трэба тэлефанаваць 101”. Праца па нанясенні карыкатуры доўжылася некалькі дзён і выклікала цікавасць у праязжаючых, праходзячых міма грамадзян.

У жніўні 2019 года на тэрыторыі дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі – сад № 3 г.Мядзела” была абсталявана іміджавая пляцоўка. Зараз выхаванцы дзіцячага садка ведаюць, что такое пажарны шчыт і якія прылады на ім знаходзяцца, што пажарная машына чырвонага колеру і тое, што пры ўзнікненні пажару ці іншых надзвычайных сітуацый неабходна неадкладна тэлефанаваць па нумары 101 ці 112.

Спадзяёмся, что красачныя і яркія графіці і прыпыначныя пункты, іміджавыя пляцоўкі і комнаты прымусяць запомніць правілы бяспекі ўсіх без выключэння.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть