image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

БОЛЬШ ЗА 20 ГОД – СУПРАЦЬ ВОГНЕННАЙ СТЫХІІ: Анатоль Цыбульскі

1096

Анатоль Цыбульскі ў пажарнай службе працаваць не марыў ніколі, а хацеў, як некалі яго дзед, быць машыністам поезда. А жыццё распарадзілася інакш…

Але яго працоўнае жыццё склалася менавіта так. І герой гэтай публікацыі не пашкадаваў ні аднаго дня, аддадзенага гэтай адказнай і патрэбнай людзям справе. У пачатку сакавіка Анатоль Анатольевіч адзначаў сваё пяцідзесяцігоддзе і выйшаў на заслужаны адпачынак. Яго працоўны стаж складае 26 год. А гэта значыць, што значная частка жыцця аддадзена справе, якую ён заўсёды выконваў нераўнадушна.

Пажарны аварыйна выратавальны пост у Куранцы быў заснаваны ў 1995 годзе. Сюды дваццаціпяцігадовы Анатоль Цыбульскі быў накіраваны камандзірам аддзялення. Невялічкі пакойчык у адміністрацыйным будынку – тады гэта быў увесь пост. І адна пажарная машына – «газон». Пасля ўжо ўвесь будынак, рамонт у якім рабілі сваімі намаганнямі, перайшоў да пажарнай службы, павялічылася і колькасць машын…

Да гэтага ў жыццёвай біяграфіі была вучоба ў тэхнічным вучылішчы №87 у Маладзечна – горадзе, дзе ён нарадзіўся. Потым – армейская служба, якую праходзіў далёка ад радзімы – у Казахстане, і праца слесарам на маладзечанскім радыёзаводзе «Спутнік». Былі на старонках яго жыцця і вучоба ў сталічным політэхнічным інстытуце, і праца ў Маладзечанскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў. А пасля пераезду ў Вілейку пачалася новая старонка біяграфіі, звязаная з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях…

У 2012 годзе Анатоль Цыбульскі ўзначаліў пажарны аварыйна-выратавальны пост №11 у вёсцы Куранец – на працу ездзіў туды з Вілейкі. Падчас яго службы зонай адказнасці былі тэрыторыі Куранецкага, Крывасельскага і часткі Любанскага сельсаветаў – усяго 64 вёскі. Абыходзіў пешшу ўвесь жылы сектар, правяраючы стан электраправодкі і пячнога ацяплення, звяртаючы ўвагу, як клапоцяцца дзеці пра састарэлых бацькоў, ці дапамагаюць ім своечасова выправіць няспраўнасці, якія могуць стаць прычынай трагедыі. Як начальнік паста, рассылаў лісты з напамінам дзецям паклапаціцца аб бяспецы бацькоў, з задавальненнем адзначаючы потым, што заўвага, дадзеная ім, выканана…

На жаль, не заўсёды прафілактычная работа знаходзіла свайго адрасата – і мірны агонь станавіўся небяспечным ворагам, у полымі якога знікалі не толькі маёмасць, але і жыцці людзей. У празмернай самаўпэўненасці і бяздумнага ігнаравання правіл бяспекі высокі кошт – адпрацаваўшы больш за два дзясяткі год у пажарнай службе, гэта Анатоль Цыбульскі ведае дакладна.

Прафесіянала з вялікім вопытам на заслужаны адпачынак урачыста праводзіў увесь калектыў – павагу кіраўніцтва і калег ён заслужыў службовымі і чалавечымі якасцямі.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть