image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Працягваючы прафілактычную працу (Нясвіжскі раён).

562

У Нясвіжы і на тэрытарыяльнай сельскіх выканаўчых камітэтаў працягваецца прафілактычная праца ў жыллёвым фондзе і працоўных калектывах. Члены назіральных камісій сумесна з работнікамі Нясвіжскага РАНС і прадстаўнікамі іншых зацікаўленых службаў нагадваюць грамадзянам аб правілах бяспекі, парушэнне якіх можа мець самыя сумныя наступствы для жыцця і здароўя.

Пры наведваньні домаўладанняў ратавальнікі звяртаюць ўвагу на стан электраправодкі, наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, веданне тэлефонаў экстраных службаў, недапушчэнне пакідання малалетніх дзяцей без нагляду. Супрацоўнікі Нясвіжскага РАНС настойліва рэкамендуюць захоўваць пільнасць пры выкарыстанні электрычных і пячных прыбораў, а таксама пры спальванні на прыдамавых участках смецця.

– Вогнішча варта распальваць на адлегласці не менш, чым у 10 метраў ад пабудоў і ў зацішнае надвор'е, – заклікалі спецыялісты. – Пры гэтым вогнішча неабходна абкопваць, а таксама мець пад рукой сродкі для тушэння: вогнетушыцель, рыдлёўку або ёмістасць з вадой, каб пры неабходнасці ліквідаваць распаўсюджванне агню. Памятайце, што выпальванне сухой расліннасці може прывесці да штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.

Разам з актыўнай работай у жыллі работнікі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць актыўную працу ў прадпрыемствах і арганізацыях раёна. Ратавальнікі звяртаюць увагу работнікаў на неабходнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі на працоўных месцах, веданне алгарытмаў дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, выкарыстанне першасных сродкаў пажаратушэння, тлумачаць работнікам прадпрыемстваў ключавыя аспекты бяспекі ў жыллёвым фондзе, прыводзяць прыклады пажараў якія адбыліся на тэрыторыі рэспублікі, Мінскай вобласці і Нясвіжскага раёна.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть