image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лідарам года стала юны выратавальнік Марыя Бандарава

682

У Цэнтры дзіцячай творчасці г. Лагойска прайшоў раённы конкурс «Лідар – 2020». Пяцёра школьнікаў спаборнічалі ў ім за права называцца самым актыўным, ініцыятыўным, крэатыўным вучнем на Лагойшчыне.

Перамогу атрымала васьмікласніца СШ № 1 г. Лагойска Марыя Бондарава. Дзяўчынка захапляецца музыкай і спортам, любіць турызм, з’яўляецца ўдзельніцай Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў – пажарных, аб чым паведаміла падчас самапрэзентацыі і ў відэароліку «Адзін дзень з жыцця лідара».

Яна прэзентавала сацыяльна значны праект «Не рискуй!», накіраваны на навучанне малодшых школьнікаў правілам бяспекі, алгарытмам дзейнасці ў небяспечных сітуацыях. Школьніца расказала пра падкаст «Осторожные сказки-подсказки» і паказала фільм «Один дома», над якімі працавала цэлая каманда аднадумцаў з яе школы.

Старшыня райарганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Варабей, якая ўзначальвала журы, пажадала дзецям заставацца такімі ж рашучымі, таленавітымі, добрымі, дысцыплінаванымі, адказнымі і паспяховымі.

Пажаданні ўдачы асабліва спатрэбяцца Марыі Бондаравай, якая будзе прадстаўляць Лагойскі раён на абласным этапе конкурсу.

Тэкст і фота - Алена Масцерава, «РК».

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть