- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Абмяркоўваліся гарачыя тэмы ( Нясвяжскі раён)
Папярэджанне гібелі і траўматызму людзей ад надзвычайных сітуацый – гэта адна з асноўных задач, якая стаіць перад органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях. Работнікі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць праводзіць тэматычныя сустрэчы ў працоўных калектывах.
5 сакавіка начальнік Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Бокун правёў выступ у працоўным калектыве Нясвіжскага філіяла ААТ «Крыніца».
Прысутных азнаёміў са статыстыкай пажараў і гібелі людзей на іх у Рэспубліцы, вобласці і раёне. Было адзначана, што пераважнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе з'яўляецца няведанне альбо грэбаванне мерамі бяспекі. Была акцэнтавана ўвага і на забеспячэнні пажарнай бяспекі ў асенне-зімовы перыяд пры эксплуатацыі ацяпляльных катлоў і печаў, электрасетак і электраабсталявання. Не абмінулі і пытанне дзіцячай гібелі і траўматызму, паколькі практычна ва ўсіх надзвычайных сітуацыях з удзелам дзяцей прычынай становяцца бестурботнасць і няўважлівасць дарослых.
Пасля прысутныя ў зале прагледзелі фільм МНС «Дзеянні пры пажары», атрымалі ўлёткі з правіламі пажарнай бяспекі. У межах сустрэчы кожны атрымаў важную і патрэбную інфармацыю – як жыць доўга і бяспечна.