image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

З клопатам пра бяспеку кожнага (Клецкі раён)

582

Месячнік пажарнай бяспекі прадугледжвае шэраг прафілактычных мерапрыемстваў, арыентаваных на максімальны ахоп насельніцтва тлумачальнай работай па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх. Таму работнікі Клецкага раённага аддзела па надзвычайных стуацыях штодзень ладзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, каб у чарговы раз нагадаць аб неабходнасці ведаць, а галоўнае, строга выконваць асноўныя правілы бяспечных паводзін.

Так, на гэтым тыдні работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі гарнізона арганізавалі сустрэчы з калектывамі МТФ “Машукі”, МТФ і МТП “Чырвоная Зорка”, МТП “Галавачы”, УЗ “Клецкая цэнтральная раённая бальніца”, Клецкага КБА, ДУА “Морацкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”, Чырвоназоркаўскага сельвыканкама і інш.

Прадстаўнікі МНС знаёмяць аўдыторыю са статыстыкаю надзвычайных здарэнняў па рэспубліцы і вобласці, больш падрабязна спыняюцца на вогненных трагедыях, што адбыліся на тэрыторыі Клеччыны, дэталёва тлумачаць прычыны іх узнікнення. Нагадваюць ратавальнікі аб неабходнасці клапаціцца пра бяспеку на рабочых месцах і ва ўласных дамах: дбаць пра належны стан пячэй, электраправодкі, сачыць за спраўнасцю электрычных прыбораў, рэкамендуюць усталёўваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Значную ўвагу падчас выступленняў работнікі раённага аддзела па надзвычайных стуацыях надзяляюць і актуальным для вяснавога перыяду праблемам – наступствам выпальвання сухой расліннасці, парушэнню правіл пры развядзенні вогнішчаў. Не забываюць прадстаўнікі службы ратавання папярэдзіць грамадзян і аб забароне пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, а таксама рэкамендуюць усталяваць на тэлефоны мабільнае прыкладанне “МНС Беларусі: Дапамога побач”.

У якасці напамінку пра важнасць такіх сустрэч кожны прысутны атрымлівае памятку ці лістоўку на супрацьпажарную тэматыку.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть