image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ствараецца трывалы багаж ведаў (Маладзечанскі раён)

232

Что трэба гаварыць, калі выклікаеш выратавальнікаў? Як дзейнічаць, калі ў доме або кватэры пажар? Галоўнае правіла пры усіх надзвычайных сітуацыях? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні атрымалі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія прыйшлі ў сярэднюю школу нумар 8 горада Маладзечна.

Дваццаць першага лютага мерапрыемства для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў рамках месячніка пажарнай бяспекі і акцыі “29 добрых спраў” арганізавалі настаўнікі школы сумесна з супрацоўнікамі Маладзечанскага горрайаддзела па надзвычайных справах.

З дзецьмі праводзілі вучобу ў даступнай і цікавай форме – праз апавяданні, конкурсы і гульні. Вельмі прыемна было назіраць за іх захапленнем і ўсмешкамі. Спаборніцва за права называцца самым гучным аратарам, прымяраць на сябе экіпіроўку выратавальніка – задача зусім не простая, складваць пазлы на супрацьпажарную тэматыку…

У час мерапрыемства юныя ўдзельнікі даведаліся, што супрацоўнікі МНС па трывозе павінны падрыхтавацца да выезду на месца пажару або іншага здарэння ўсяго за 34 секунды. Калі здарылася надзвычайная сітуацыя, тэлефанаваць трэба на “101” або “112”. Пры гэтым неабходна дакладна назваць адрас, дзе чакаюць дапамогу і падрабязна расказаць дыспетчару цэнтра аператыўнага кіравання, што здарылася. Ад гэтага, часам, залежыць жыцце чалавека.

Вучні школы таксама прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Яны дапамагалі гасцям з Цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі выконваць непростыя заданні. Усе атрымалі каштоўныя падарункі. Напрыканцы сустрэчы дзеці абяцалі выконваць правілы супрацьпажарнай бяспекі, берагчы сябе і прытрымлівацца саветаў выратавальнікаў.

Адначасова у працоўным каллектыве школы намеснік начальніка Маладзечанскага ГРАНС Аляксандр Падлужны, правёў прафілактычнае мерапрыемства, на якім яшчэ раз звярнуў увагу на неабходнасць выконвання правілаў супрацьпажарнай бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть