image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сустрэча з гутаркай аб надзённым (Мядзельскі раён)

810

Праводзячы аналіз прычын узнікнення пажараў, велізарны працэнт выпадае менавіта на неасцярожнае абыходжанне з агнём, калі па віне саміх людзей, якія па няведанні альбо з-за бестурботнасці не выканалі ці груба парушылі правілы пажарнай бяспекі. Штодня работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць тлумачальную працу з работнікамі арганізацый і прадпрыемстваў падчас выступленняў у працоўных калектывах, з насельніцтвам – пры правядзенні сельскіх сходаў грамадзян. На гэты раз удзельнікамі грамадска – масавых мерапрыемстваў сталі работнікі камунальнага унітарнага прадпрыемства “Мінскхлебпрам “Санаторый “Журавушка”, з якімі 20 лютага сустрэўся начальнік раённага аддзела Андрэй Анатольевіч Каркоцкі. Спачатку адбылася размова з работнікамі адміністрацыйнага корпусу, а затым выступленне было праведзена з работнікамі харчовага блоку.

У самым пачатку сустрэч Андрэй Анатольевіч расказаў аб сітуацыі с пажарамі ў раёне, вобласці і ў цэлым па рэспубліцы, прывеў прыклады найбольш трагічных выпадкаў, якія мелі месца быць у мінулым годзе, завастрыўшы ўвагу на праблеме гібелі людзей па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення. Не засталася без увагі і праблема ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, дзе ў першую чаргу бацькоўская бестурботнасць – галоўны фактар трагедый з дзецьмі.

Акрамя гэтага былі агучаны пытанні падрыхтоўкі да “дачнага” сезону, а менавіта пытанні спальвання мусара на тэрыторыі домаўладання, бо з прыходам вясны людзі праяўляюць вялікую актыўнасць ва ўборцы прысядзібных ўчасткаў.

У завяршэнні выступлення Андрэй Анатольевіч азнаёміў прысутных з мабільным дадаткам “МНС Беларусі. Дапамога побач”, уручыў наглядна – выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці.

У гэты ж дзень, з самага ранку, намеснік начальніка па аператыўна – тактычнай рабоце Андрэй Аляксандравіч Матняк правёў выступленне перад працоўным калектывам Мядзельскага раёна газазабеспячення, падчас якога, акрамя элементарных правіл пажарнай бяспекі, нагадаў прысутным аб тым, што сёння стартавала акцыя “Адзіны дзень бяспекі”, азнаёміў з задачамі дадзенай акцыі і з планам правядзення мерапрыемстваў на тэррыторыі Мядзельскага раёна.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть