image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Наша мэта – захаваць кожнае жыццё! (Старадарожскі раён)

442

У народзе кажуць: прыйшла бяда - адчыняй вароты. А вось ратавальнікі ўпэўнена заяўляюць: бяда не прыйдзе туды, дзе бездакорна выконваюць правіла бяспекі. Вось толькі не многія грамадзяне прытрымліваюцца дадзенага прынцыпу: рабіць усё загадзя, неспадзяючыся на праславуты «авось»! Хтосьці лічыць, што гэтую зіму печ вытрымае без рамонту, а хтосьці проста ігнаруе элементарныя правілы бяспекі. Аднак статыстыка - рэч упартая, і віной таму - чалавечая несвядомасць.

На што ў першую чаргу трэба звярнуць увагу, каб зберагчы сваё жыллё ад вогненнай трагедыі, нагадаў начальнік Старадарожскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Усеня супрацоўнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

У ходзе свайго выступлення ратавальнік пазнаёміў землякоў з аператыўнай абстаноўкай на тэрыторыі раёна, сталічнай вобласці і рэспублікі, асноўных прычынах пажараў у жылым фондзе. Увага прысутных была сканцэнтравана на правілах пажарнай бяспекі на прысядзібных участках і ў побыце, на правілах эксплуатацыі печаў і бытавых катлоў, электрычных абагравальнікаў і іншых «хатніх» электрапрыбораў. Вогнеборац надаў асаблівую ўвагу праблеме гібелі дзяцей на пажарах з-за свавольстваў з агнём і заклікаў дарослых з усёй адказнасцю падысці да арганізацыі бяспечнага вольнага часу.

- Аналіз прычын вогненных трагедый амаль заўсёды відавочна сведчыць: будзь сам чалавек прадбачлiвым, асцярожным - бяды можна было б пазбегнуць, – адзначыў Уладзімір Аляксандравіч. - Заладзіць расколіны ў печы і пабяліць комін, не пераграваць печ і не перагружаць электраправодку. Здавалася б, што перашкаджае людзям захоўваць гэтыя прапісныя ісціны? Толькі няўхільнае выкананне правіл пажарнай бяспекі на вытворчасці і ў побыце дазволіць папярэдзіць узнікненне розных экстрэмальных сітуацый.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть