image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ад гутаркі – да канкрэтных дзеянняў. Прафілактычная работа з людзьмі ў Бярэзінскім раёне

1018

Важныя веды пра ўласную бяспеку атрымалі работнікі сельскай гаспадаркі Бярэзінскага раёна. Перад імі выступіў начальнік бярэзінскіх ратавальнікаў Мікалай Віктаравіч Андрыевіч. 

На сустрэчы прысутнічалі работнікі сямі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.  Чаму адбываюцца пажары, якую ролю мае чалавечы фактар і што трэба рабіць, каб зберагчы дом ад агню і не шукаць потым вінаватых – пра ўсе гэта расказаў Мікалай Віктаравіч. Тэма бяспекі дзяцей заняла важкую частку выступлення. Таксама людзям нагадалі пра карыснасць маўклівага, але такога важнага памочніка ў кожным доме – аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Немалая ўвага была нададзена і бяспечным працоўным умовам для людзей. І калі іх стварэнне – задача кіраўніка, то выкананне і падтрыманне цалкам залежыць ад саміх рабочых. Напрыканцы сустрэчы ўсе прысутныя атрымалі ад службы ратавання карысныя памяткі і буклеты. Работа з людзьмі будзе працягвацца.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть