image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Як зберагчы жыццё? (Старадарожскі раён)

1580

Працоўны дзень супрацоўнікаў Старадарожскага рамонтна-будаўнічага участку пачаўся сустрэчай з першым намеснікам начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Віктарам Вілюхай. Ратавальнік правёў прафілактычную гутарку, лейтматывам якой стала прадухіленне пажараў, што здараюцца па віне чалавека.

Якія наступствы невыканання правіл пажарнай бяспекі, як наладзіць бяспечны побыт, як зберагчы жыццё і здароўе дзяцей і іншыя пытанні бяспекі жыццядзейнасці былі ўзняты падчас сустрэчы.

Віктар Валянцінавіч падрабязна рассказаў, колькі вогненных здарэнняў адбылося на тэрыторыі рэспублікі, вобласці і раёна, якія прычыны пажараў самыя распаўсюджаныя, і як пазбегнуць такой бяды ў сваім домаўладанні. Да чаго прыводзіць курэнне ў ложку, чаму нельга пакідаць уключаныя электрапрыборы, як зрабіць бяспечнай печ, што неабходна ведаць пры распальванні кастроў, – аб гэтым дэтальна раскзаў ратавальнік. Асобным пытаннем была ўзнята праблема дзіцячай гібелі на пажарах. Вогнеборац адзначыў, што галоўная прычына трагічных здарэнняў, на якіх загінулі дзеці, – гэта бацькоўская нядбайнасць, неналежны дагляд за дзецьмі.

Напрыканцы сустрэчы кожнаму прысутнаму былі ўручаны буклеты, у якіх шмат карыснай інфармацыі па пажарнай бяспецы і бяспецы жыццядзейнасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть