image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Урокі для дарослых (Мядзельскі раён)

692

Роля настаўнікаў у выхаванні дзіцяці незаменная. Менавіта яны на адным узроўні з бацькамі з’яўляюцца галоўнымі “праектыроўшчыкамі” і будаўнікамі асобы дзіцяці. Вось чаму так важна ведаць характар, звычкі кожнага дзіцяці, выхоўваць у іх пачуццё адказнасці і бяспекі. А мы – работнікі МНС, пашырыўшы кругагляд дарослых аб правілах паводзін у надзвычайных сітуацыях, тым самым развіваем пачуццё бяспекі і самазахавання ў малых.

6 лютага ва ўстанове адукацыі “Крывіцкі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы – сад – сярэдняя школа” начальнік Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правёў выступленне ў працоўным калектыве. Падчас мерапрыемства Андрэй Каркоцкі нагадаў прысутным дзеянні па сігнале “Увага ўсім”, а таксама пры ўзнікненні рознага роду надзвычайных сітуацый. Не засталіся без увагі і пытанні бяспекі ў асенне – зімновы пажарабяспечны перыяд, а таксама правілы эвакуацыі са школы.

Увогуле выступленне было насычана карыснымі, а галоўнае “бяспечнымі” парадамі. Напрыканцы сустрэчы ўсе жадаючыя змаглі задаць цікавячыя іх пытанні, на якія атрымалі змястоўныя і даступныя адказы.

У гэты ж дзень намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Алег Слававіч Варабей сустрэўся працаўнікамі дыягнастычнай станцыі “Атмасфера”.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть