image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Будзьце пільныя, людзі! (Бярэзінскі раён)

445

У Бярэзінскім раёне ратавальнікі працягваюць актыўную супрацьпажарную прафілактыку сярод насельніцтва. Так, пятага лютага першы намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Аляксандравіч Лагун наведаў работнікаў ДУА “Яслі-сад №2 г.Беразіно”. 

Пагаварыць з людзьмі пра самае важнае - захаванасць іх жыцця і маемасці ад пажару – галоўная мэта працоўных сустрэч. Людзям расказалі пра прычыны ўзгаранняў у жыллі, падмацоўваючы сумную статыстыку прыкладамі пажараў у Бярэзінскім раёне. На прыкладах гібелі дзяцей у агні выступаючы ўпэўніў усіх: бяспека дзяцей – тое, што павінна хваляваць бацькоў у першую чаргу! Расповед пра выключную важнасць пажарнага апавяшчальніка ў кожным доме прыйшоўся дарэчы: людзі цікавіліся яго прынцыпам дзеяння, коштам, месцамі продажы. Акрамя таго, выхавацелям і іх памочнікам нагадалі, як пры неабходнасці прывесці ў дзеянне вогнетушыцель. Кожны прысутны атрымаў ад ратавальнікаў памяткі пра бяспечнае выкарыстанне печаў і электрапрыбораў, буклеты “Бяспека ў кожны дом”.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть