image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Заўсёды аб бяспецы…(Вілейскі раён)

552

29 студзеня начальнік раённага аддзела па НС Аляксандр Яхімовіч правёў сустрэчу з вартавым складам Вілейскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Першы намеснік начальніка аддзела Анатоль Стрэж сустрэўся з работнікамі «Дома быта», намеснік начальніка аддзела Яўген Шалуха пагутарыў з работнікамі ДУА "Яслі-сад №5 г. Вілейкі» і ПГУП «ЗападХімТорг», а намеснік начальніка аддзела Сяргей Крачкоўскі сустрэўся з педагагічным складам ДУА «Куранецкая сярэдняя школа".

Падчас правядзення мерапрыемстваў кіраўнікі райаддзела праінфармавалі аб аператыўнай абстаноўцы ў Рэспубліцы і Вілейскім раёне, прывялі прыклады пажараў з гібеллю людзей. Асноўнай задачай спецыялістаў было правядзенне растлумачальнай работы па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і аб тым, што не варта забываць аб сваіх састарэлых бацьках.

- Ні для каго не сакрэт, што асноўнай прычынай пажараў, на якіх загінулі людзі - неасцярожнае абыходжанне з агнём, - акцэнтавалі ўвагу прысутных работнікі МНС, - большасць з загінулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Работнікі РАНС таксама нагадалі пра пячное ацяпленне і аб неабходнасці прывесці яго ў належны стан. Таксама парэкамендавалі ўсталяваць на мабільны тэлефон карыснае прыкладанне “МНС Беларусі: Дапамога побач”.

Удзельнікі ўсіх сустрэч у якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў атрымалі памяткі з рэкамендацыямі ад МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть