image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Тлумачым. Папярэджваем. Засцерагаем. (Клецкі раён)

579

Маштабная прафілактычная работа, накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх, арганізавана на тэрыторыі Клеччыны. Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодзённа ладзяць мерапрыемствы ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый раёна з той мэтай, каб данесці грамадзянам такую простую і жыццёва важную ісціну – нельга грэбаваць правіламі бяспекі.

28 студзеня начальнік раённай службы ратавання Уладзімір Міхайлавіч Вашкевіч сустрэуся з работнікамі гандлю – калектывам магазіна “Евроопт”. Прадстаўнік МНС пазнаёміў прысутных са статыстыкаю надзвычайных сітуацый, лічбы якой яскрава сведчылі пра напружанасць становішча з пажарамі на тэрыторыі Мінскай вобласці, асобна спыніўся на колькасці вогненных трагедый, што адбыліся ў мінулым годзе ў населеных пунктах Клецкага раёна. Уладзімір Міхайлавіч зазначыў, што “на сённяшні дзень па-ранейшаму асноўнай прычынай загаранняў з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём і няправільная эксплуатацыя пячнога абсталявання і награвальных прыбораў. Менавіта гэта і стала спасылкай для такога кшталту надзвычайных здарэнняў на тэрыторыі нашага раёна у 2019 годзе…”.

Прадстаўнік службы ратавання дэталёва расказаў аўдыторыі, як неабходна рыхтаваць печ да асенне-зімовага перыяду, як без непрыемных наступстваў эксплуатаваць яе, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення загарання. Не абмінуў увагай Уладзімір Міхайлавіч і неабходнасць сачыць за станам электраправодкі і электрапрыбораў, усталёўваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, нагадаў пільна ставіцца да арганізацыі бяспечных умоў пражывання дзяцей.

Напрыканцы размовы начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях парэкамендаваў прысутным ўстанавіць на тэлефонах мабільны дадатак “МНС Беларусі: Дапамога побач” як самую ўдалую падказку да дзеяння ў выпадку надзвычайнага здарэння.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть