image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Згубная звычка - гэта дарога ў нікуды (Мядзельскі раён)

534

Статыстыка сведчыць, што большая колькасць усіх пажараў узнікае па віне людзей, якія не ведаюць або безадказна адносяцца да выканання правілаў пажарнай бяспекі.

Галоўнай прычынай такіх лёгкадумных паводзін з'яўляецца заселае ў свядомасці многіх людзей уяўленне аб тым, што пажар у нашай рэчаіснасці з'ява вельмі рэдкая. Чалавеку ўласціва думаць ці толькі спадзявацца на тое, што бяда абміне яго бокам. На жаль, гэта не заўсёды так. Прыкладаў пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём велізарнае мноства. 23 студзеня ў рамках акцыі “Бяспеку – у кожны дом!” адбылося пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку пры Слабадскім сельскім выканаўчым камітэце. Многія з тых, хто прысутнічаў на пасяджэнні, неаднаразова разглядаліся на камісіі, мелі праблемы з законам, але іх чамусьці гэта не спыняе і грамадзяне працягваюць выпіваць і скандаліць.

Мерапрыемства пачалося са звычайнай гутаркі аб тым, што ў абсалютнай большасці сваёй трагедыі адбываюцца ў жылым сектары і па віне самога чалавека. “З надыходам халадоў галоўнай прычынай пажараў з'яўляецца парушэнне правілаў устройства і эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад. Адной з прафілактычных мер, акрамя элементарнага навядзення супрацьпажарнага парадку ў домаўладаннях, з'яўляецца ўстаноўка ў дамах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, якія выратавалі шмат жыццяў, своечасова сігналізуючы аб узгаранні” – звярнулі ўвагу прысутных выратавальнікі.

Але ўсё ж, асаблівая ўвага падчас пасяджэння была нададзена тым, хто злоўжывае спіртнымі напоямі і, не задумваючыся пра наступствы, курыць у ложку, раскідвае недакуркі дзе ўздумаецца. На мерапрыемстве таксама прысутнічаў ўрач – нарколаг установы аховы здароўя “Мядзельская цэнтральная раённая бальніца”, якая, ў сваю чаргу, правяла індывідуальную прафілактычную гутарку з “асаблівым кантынгентам”.

Пасля прадметнай размовы ўсе прысутныя накіраваліся на пляцоўку, якая разгарнулася на вуліцы. Тут выратавальнікі ўжо практычна паказалі да чаго можа прывесці звычка курыць ў ложку і тое, што неасцярожнае абыходжанне з агнём праяўляецца не толькі пры курэнні – гэта можа быть і неасцярожнасць у абыходжанні з гаручымі вадкасцямі, і пакінутая на пліце патэльня, і сушка бялізны над агнём і паблізу ацяпляльных печаў і электранагравальных прыбораў. Напрыканцы сустрэчы ўсе прысутныя атрымалі буклеты з інфармацыяй супрацьпажарнай накіраванасці. На гэтым завяршыўся першы этап акцыі “Бяспеку – у кожны дом!”.

Асаблівы кантынгент аб'ядноўвае адно - згубнае захапленне спіртнымі напоямі. Як жыць і які вобраз жыцця весці - усё залежыць ад нас саміх. Ніводная рада, закон, дамаўленне не дапаможа, калі чалавек сам не захоча змяніць сваё жыццё ў лепшы бок.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть