image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вы ўсе яшчэ паліце няспраўную печку? Тады мы ідзем да вас! (Бярэзінскі раён)

825

Адказ на пытанне відавочны ў першую чаргу для людзей, што займаюцца прафілактыкай пажараў і правапарушэнняў. А гэта – і ратавальнікі, і спецыялісты сельсаветаў, і сацыяльныя работнікі, і міліцыянеры, і педагогі. Не апошняе месца ў спісе зацікаўленых займаюць і карэспандэнты раённага выдання “Бярэзінская панарама”. Яны чуйна адгукваюцца на запрашэнні ратавальнікаў паўдзельнічаць у рэйдах, па выніках якіх рыхтуюць разгорнутыя артыкулы. Разам з карэспандэнтам і спецыялістам Дзмітравіцкага сельсавета ратавальнікі адправіліся ў вескі Ялоўка, Тылькаўка, Высокая Гара, Карма,  Дзмітравічы.

Мэта рэйду – нагадаць людзям, да чаго вядзе нядбайнасць пры абыходжанні з агнем, дапамагчы не толькі словам, але і справай. А ад некаторых - дабіцца неадкладна выправіць недахопы пажарнага кшталту. Замяніць батарэйку ў апавяшчальніку, напрыклад. Ці надзейна прыбіць да полу металічны ліст ля топкі печы. Выкінуць з кацельнай недакуркі, зафіксаваць на сцяне электрычную праводку. Нядорага? Так. Хутка? Несумненна. А чаму дагэтуль не зрабілі? Адказ празаічны: рукі не даходзілі… Наведалі мы некалькі сем’яў, што выхоўваюць дзяцей. Патурбавалі і тых, хто моцна сябруе са спіртным. Адзінокія старыя і інваліды – таксама ў полі зроку. Усяго праінструкціравалі пра меры уласнай бяспекі 30 чалавек, уручылі 40 асобнікаў памятак. Па выніках рэйду рыхтуюцца пісьмы службам узаемадзеяння з мэтай аказання дапамогі асобным сем’ям у прывядзенні іх жылля ў належны проціпажарны стан. А яшчэ як вынік рэйду чакаем артыкул у раённай газеце. Яго карысць цяжка пераацаніць: амаль чатыры тысячы чытачоў даведваецца пра меры бяспекі ў жыллі, якія важна выконваць. А хтосьці і засаромеецца, калі ўбачыць у газеце свой фотаздымак і прачытае справядлівую крытыку.

Рэйды будуць працягвацца.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть