image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

2019 год… Якім ён быў для Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях

609

Студзень – гэта першы месяц новага года. Час, калі кожны з нас вырашае “жыць па-іншаму, імкнуцца да лепшага”. Час, калі мы выбіраем напрамак для будучага. А як вядома, марыць пра будучае можна толькі з улікам таго, што ўжо зроблена, што атрымалася. Што ж зроблена ў 2019 годдзе Стаўбцоўскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях?

Па-першае, у 2019 годзе ў раёне не дапушчана росту надзвычайных сітуацый, што з’явілася вынікам планамернай і адказнай работы ўсіх работнікаў аддзела. Акрамя традыцыйных формў і метадаў работы, ратавальнікі імкнуліся засяродзіць увагу насельніцтва на пытаннях бяспекі і праз новыя формы. Так, на вуліцы Ленінскай у Стоўбцах з’явілася адкрытая гульневая пляцоўка ў стылі МНС, а ў дзіцячай раённай бібліятэцы пачаліся работы па абсталяванню дзіцячага пакою ў таксама ў стылі МНС. На ўпакоўках ТАА “Біфорэс”, якое займаецца вытворчасцю штучных елак, з’явілася “дадатковая інструкцыя” па правілах бяспечных паводзін падчас навагодніх святаў. А вось каля самой ПАВЧ №1 г.Стоўбцы з’явіўся “пажарны” арт-аб’ект – пажарны аўтамабіль, які нікога не пакідае абыякавым. Змяніўся і фармат правядзення выступленняў перад насельніцтвам – актыўны падключыліся работнікі сферы культуры (Стаўбцоўскага раённага цэнтра культуры), якія рыхтуюць тэматычныя “бяспечныя” тэатралізваныя пастаноўкі як для падрастаючага пакалення, так і для дарослага насельніцтва.

Значныя падзеі адбыліся і ў спартыўным жыцці аддзела. Так, каманда ратавальнікаў Стаўбцоўшчыны заняла другое месца ў спаборніцтвах па міні-футболе сярод ратавальніках вобласці. Скрыню спартыўных перамог папоўнілі і медалі асабістых дасягненняў: пачаўся год з перамогі ў сваёй узроставай катэгорыі Андрэя Арлоўскага ў спаборніцтвах па лыжных гонках, потым былі 3-е месца Дзяніса Якаўлева ў сваёй катэгорыі ў спаборніцтвах гіравікоў і 3-е месца Юрыя Янушэвіча ў спаборніцтвах “Ліквідацыя надзвычайных сітуацый у высотных будынках”, пасля – 1-е месца ў узроставай катэгорыі да 30 год у спаборніцтвах “Мацнейшы ратавальнік-пажарны” Аляксандра Казлова.

Падтрылі сваіх старэйшых таварышаў і юныя ратавальнікі-пажарныя, якія былі адзначаны ў наступных конкурсах: 3-е месца “Ратавальнікі вачыма дзяцей” у намінацыі “Малюнак”; 1-е месца “Школы бяспекі – 2019” ва ўзроставай катэгорыі 1-4 класы; 3-е месца фестывалю КВЗ “Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім”; 3-е месца ў намінацыі “Хіт бяспекі” на абласным палявым лагеры “Юны ратавальнік”.

Нельга не ўзгадаць і работу блока дзяржаўнай сістэмы і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Стаўбцоўскага раёна. З 24 па 26 красавіка на тэрыторыі раёна прайшлі трохдзённыя комплексныя вучэнні па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароне, вынікам якіх з’явілася станоўчая ацэнка якасці работы і падрыхтоўкі раёна да самых розных надзвычайных сітуацый.

Такім быў 2019 год для ратавальнікаў Стаўбцоўшчыны. Наперадзе – новы год, новыя планы, новыя падзеі… толькі станоўчыя, толькі добрыя, толькі цікавыя, толькі бяспечныя!

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть